• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Прывітанне, мамачка! Ці трымаеш свае ножкі ў цяпле?»: ліст у СІЗА ад дачкі да Кацярыны Барысевіч

    Ліст Дар'і Радзькоўскай да Кацярыны Барысевіч у СІЗА.

    «Прывітанне, мамачка!

    Пішу табе з тваёй роднай вёскі. Ужо наелася баршчу, выпіла гарбаты з торцікам. Пасмяяліся, як заўсёды з дзядулем. Ведаеш, у іх стаіць такая прыгожая ёлка, як у тваім дзяцінстве з навагоднімі цацкамі і срэбным дожджыкам. Абавязкова сфатаграфую, каб ты, як вернешся дадому, убачыла гэты маленькі цуд.

    Як у цябе справы? Ці добра ясі? Ці трымаеш свае ножкі ў цяпле?Якую кніжку зараз чытаеш? Калі ласка, пішы ўсё падрабязна. Хачу падзяліцца, мамачка, з табой маленькай радасцю. Амаль пасля месяца блуканняў, я вярнулася нарэшце дадому. Цяпер я магу ляжаць пад любімым таршэрам і ўспамінаць нашы сямейныя вечары. Я адразу зрабіла генеральную ўборку, залезла ў кожны куточак кватэры, вынесла тры пакеты ўсяго непатрэбнага (на мой погляд). Так што Новы год пачну з «чыстага аркуша».

    Учора вярталася з крамы, дык пачаўся такі снегапад (а ў вёсцы зусім снегу няма). Я некалькі хвілін стаяла і лавіла сняжынкі. Адчула сябе так лёгка і бесклапотна — даўно так не было.

    Нядаўна адправіла табе паштоўку з дзвюма совамі. Прызнайся, ці атрымала яе?

    Памятаеш, я расказвала табе пра шопер? Дык вось, я яго ўжо забрала і хаджу з ім уся такая модная.

    Пра нашы сумесныя планы. Што мы з табой зробім найперш, як усё скончыцца? Куды пойдзем на каву? Як ты глядзіш на «марафон» фільмаў пра Італію? Я столькі ўсяго запланавала, засталося толькі цябе дачакацца. Толькі напісала пра Італію, як бабуля перадала паштоўку з савой ад цябе, дзе ты прыгадваеш пра наша падарожжа ў Сарэнта. Соўлмейты, менавіта так.

    Я цябе вельмі люблю, дарагая. Пастаянна перачытваю твае лісты, яны падымаюць настрой. Дзякуй табе вялікі. Мы ганарымся табой, заўсёды памятай пра гэта. Бабуля з дзядулем перадаюць табе прывітанне і моцна абдымаюць. А я цалую ў носік. Да пабачэння, мая дарагая!

    P.S. Праверым, ці памятаеш, ты англійскую мову. Будзем лічыць, што я замовіла для цябе песню на Новы год.

    Danc­ing in my room, sway­ing my feet
    Try­na give you love and a kiss on the cheek
    Cot­ton can­dy skies like I’m stuck in a dream
    And I’ve been feel­ing blue, you’re the one that I need

    And baby, yeah, you give me rea­sons
    Just to fight all of my demons
    Yeah, I love it when you’re speak­ing
    ‘Cause you silence all my feel­ings

    Ліст надрукаваны ў газеце «Новы Час» (№1, 2021).

    Фота з фэйсбука Кацярыны Барысевіч

    ***

    Журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч знаходзіцца ў СІЗА ад 19 лістапада па справе доктара Арцёма Сарокіна, які паведаміў, што ў Рамана Бандарэнкі, які памёр пасля збіцця на «плошчы перамен» не было алкаголю ў крыві.

    Ёй можна пісаць на адрас:

    2200030, Мінск, Валадарскага, 2, СІЗА №1.

    Барысевіч Кацярыне Анатольеўне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці