«Прыпадобніўшыся да насарога»: выйшла новая філасофская кніга Алеся Анціпенкі
Кніга гэта спроба адказаць на некаторыя важныя пытанні: што ёсць мысленнем і ці ёсць штосьці па-за яго межамі? Што азначае «верыць»? Што такое смерць і чаму мы яе так баімся? Нарэшце, што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча?
Назва кнігі — частка рэфрэну будысцкай «Кхагавісана суты», які цалкам гучыць так: «Ідзі адзін, сваім шляхам, прыпадобніўшыся да насарога».
Кніг напісаная простай і зразумелай мовай, лёгка чытаецца.
Тэксты кнігі аб’ядноўвае ідэя «схаванага чалавека» альбо не заўсёды відавочных структур нашага існавання, якія, каб быць убачанымі, патрабуюць змены пазіцыі ці ўнутранай саматрансфармацыі.
Кніга складаецца з чатырох эсэ і двух перакладаў — твора Лао Цзы і будысцкага тэксту «Кхагавісана сута».
Кніга «Прыпадобніўшыся да насарога» беларускага мысляра, пісьменніка, журналіста Алеся Анціпенкі аднаўляе сэрыю «Бібліятэка «Беларускі калегіюм». У 2012—2013 гадах у ёй выйшлі 10 кніг вядомых беларускіх інтэлектуалаў. Грошы на кнігу былі сабраныя на краўдфандынгавай платформе «Вулей».