• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Проста не прачнуўся раніцай — журналіст АНТ памёр у 31 год

    Проста не прачнуўся раніцай — журналіст АНТ памёр у 31 год.

    «Раніцай ён проста не прачнуўся. Што дакладна здарылася, пакуль не ведаем», — кажуць супрацоўнікі тэлеканала.

    Пасля сканчэння Інстытута журналістыкі БДУ Васіль Садоўскага размеркавалі на «Радыё АНТ», пасля ён перайшоў на тэлеканал АНТ у аддзел навін.

    Знаёмыя хлопца расказваюць, што ўвосень той вярнуўся з Польшчы, дзе вучыўся ў Кракаве па спецыяльнасці «журналіст радыё».

    «Добры хлопец, з чыстым сумленнем, не прымаў ніякага ўдзелу ў ідэалагічных справах», — узгадваюць сябры Васіля.

    Пасля вяртання з Польшчы Садоўскі жыў з бацькамі. Яны і знайшлі яго цела ў ложку — калі хацелі пабудзіць раніцай.

    Дакладная прычына смерці пакуль невядомая, але найхутчэй у Васіля спынілася сэрца, кажуць яго сябры.

    Васіль Садоўскі быў адзіным дзіцём у сям’і.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці