Прэзентацыя фотаальбома і дакументальнага фільма, выдадзеных да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяртнага пакарання ў Беларусі”
12 красавіка на пляцоўцы “Тэрыторыі правоў” адбудзецца прэзентацыя фотаальбома і дакументальнага фільма, выдадзеных да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяртнага пакарання ў Беларусі”.
Падчас мерапрыемства плануюцца выступы каардынатара кампаніі Андрэя Палуды, кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага, актывісткі кампаніі Паліны Сцепаненка ды іншых.
Фотаальбом “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 год змагання” быў выдадзены дзякуючы падтрымцы Дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі і Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека.
Уваход вольны.
Нагадаем, фотаальбом быў прэзентаваны 28 лютага ў Брусэлі падчас 7‑га Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання.
Калі: 12 красавіка, пятніца, з 14:00 да 16:00
Дзе: Мінск, вул. Ложынская, 16, 404