Press Start — міжнародная краўдфандынгавая платформа для журналістаў
Press Start — глабальная платформа для журналістаў, якая мае мэту змяніць парадак фінансавання працы незалежных журналістаў у развіваючыхся краінах і ў краінах, дзе фарміруецца дэмакратыя.
Супрацоўнікі Press Start разглядаюць дасланыя праекты і ў выпадку ўзгаднення прапануюць іх донарам па ўсяму свету.
Цяпер больш за шэсць мільярдаў людзей жывуць у краінах, дзе журналісты рызыкуюць сваёй кар’ерай, паведамляючы пра ўладу і бізнэсе.
Press Start створаны Transitions, арганізацыяй з амаль 20-гадовым досведам працы з журналістамі, які знаходзіцца пад пагрозай.
Беларускія журналісты — Максім Сарычаў, Руслан Гарбачоў — ужо карысталіся дапамогаю гэтай пляцоўкі.
Напрыклад, журналіст «Салідарнасці» Руслан Гарбачоў збіраў грошы праз міжнародны краўдфандынг на расследванне пра Астравецкую АЭС.