• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэс-туры, трэнінгі, экалагічныя акцыі і сустрэчы з вядомымі журналістамі, — глыбоцкія БАЖаўцы абмеркавалі планы на 2020 год

    Глыбоцкая суполка ГА “БАЖ” правяла справаздачна-выніковы сход і вызначыла прыярытэтныя напрамкі сваёй дзейнасці на 2020 год.

    На пачатку лідар Глыбоцкай суполкі ГА “БАЖ” Таццяна Смоткіна  выступіла перад прысутнымі са справаздачай дзейнасці суполкі за 2019 год і акцэнтавала ўвагу на найбольш значных імпрэзах, якія ладзілі глыбоцкія журналісты. Гэта акцыі, прымеркаваныя да Дня свабоды прэсы і да Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў, прафесійныя трэнінгі і семінары, а таксама традыцыйныя імпрэзы, якія ладзяцца сумесна з грамадскімі актывістамі і журналістамі з іншых рэгіёнаў.

    Сёлета газета “Вольнае Глыбокае” святкавала сваё 25-годдзе, выпусціла тысячны нумар, а яе рэдактар Уладзімір Скрабатун да таго адзначыў і свой юбілей. Сябры  суполкі падчас сходу павіншавалі з гэтымі падзеямі спадара Скрабатуна і ўручылі яму памятны падарунак ад арганізацыі.

    Наступным этапам сходу стаў мазгавы штурм: журналісты агучвалі свае прапановы па актывізацыі працы ў 2020 годзе і правядзенні новых мерапрыемстваў. Так журналіст і блогер Кастусь Шыталь прапанаваў ладзіць лакальныя прэс-туры па вёсках і мястэчках, каб знаёміць чытачоў, слухачоў і гледачоў з новымі мясцінамі і людзьмі.  Леанід Юрык выказаў прапанову правесці трэнінг па прасоўванні, піяры і продажы сваіх матэрыялаў. Уладзімір Скрабатун заклікаў правесці экалагічную акцыю з пасадкай дрэў. Зміцер Лупач і Таццяна Смоткіна выказалі зацікаўленасць у правядзенні трэнінгу на эканамічную тэматыку.

    Гучала шмат розных прапаноў пра тое, як святкаваць адметныя для журналістаў даты. Таксама глыбачане запланавалі сустрэчы з вядомымі блогерамі і журналістамі.

    Пасля гэтага сябры Глыбоцкай суполкі ГА “БАЖ” пагаварылі пра важнасць журналісцкай салідарнасці, этыкі і ўзаемапавагі. Таццяна Смоткіна заклікала прысутных заўжды падтрымліваць калег, якія церпяць ціск і пераслед, а таксама прыйсці на суд да Змітра Лупача і падтрымаць яго. Суд адбудзецца ў Глыбокім 27 студзеня.

    Напрыканцы карпаратыўнага мерапрыемства бажаўцы павіншавалі адзін аднаго з мінулымі святамі і Новым годам. Са святочнай праграмай да глыбачанаў завіталі іх сябры з Лепеля і зычылі ім шмат добрага.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці