“Прэс-сервер”. Кіраванне працай рэдакцыі
«Прэс-клуб Беларусь» запрашае на лекцыю Януша Ансіёна (Польшча). Лістападаўская сустрэча ў “Прэс-клубе Беларусь” – для менеджараў друкаваных медыя і ўсіх, хто цікавіцца новымі тэхналогіямі ў медыяменеджмэнце.
Перакладванне тэкстаў з тэчкі ў тэчку, немагчымасць прасачыць за ўсімі працэсамі падрыхтоўкі газеты адначасова і, як вынік, завальванне дэдлайну – вечны галаўны боль рэдактараў. Працэс можна аптымізаваць, выкарыстоўваючы спецыяльныя праграмы для кіравання рэдакцыяй. «Прэс-клуб Беларусь» запрашае вас пазнаёміцца з адной з іх – праграмай «Прэс-сервер», якая з’яўляецца адной з самых папулярных сярод выдаўцоў лакальных газет у Польшчы.
Прэзентацыю праграмы правядзе Януш Ансіён, стваральнік “Прэс-сервера”.
“Прэс-серверам” можна карыстацца праз Інтэрнэт, што дазваляе кіраваць усім працэсам аддалена. Праграма перакладзеная на рускую мову.
Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 27 лістапада, у 17:00 у Галерэі TUT.BY, па адрасе праспект Дзяржынскага 57, 9 паверх (арт. Метро Міхалова).
Для ўдзелу ў сустрэчы неабходная рэгістрацыя.
Сустрэча пройдзе на польскай мове з паслядоўным перакладам.
Таксама ў суботу Януш правядзе майстар-клас для тых рэдакцый, якія ўжо выкарыстоўваюць / хочуць выкарыстоўваць праграму.
Калі вы зацікаўленыя ў такім майстар-класе, калі ласка, пішыце на адрас: press-club@press-club.by.
Партнёры сустрэчы: Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы, ГА “БАЖ”, “Медыякрытыка”, TUT.BY.
Гэтая падзея на FB.