Прэс-канферэнцыя: Вынікі першага этапу маніторынгу асвятлення выбараў у СМІ
26 ліпеня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіць вынікі першага этапу маніторынгу асвятлення парламенцкай выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ. Маніторынг стартаваў 4 ліпеня.
Мэта маніторынгу — дапамагчы выбаршчыкам і журналісцкай супольнасці ўсвядоміць неабходнасць поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу; важнасць прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў; неабходнасць неперадузята інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў.
Аб’ектамі даследавання з’яўляюцца цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. У прыватнасці праграмы “Панарама” (Беларусь 1), “Наши новости” (ОНТ), “Главный эфир” (Беларусь 1), “Радыёфакт” (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё), “Навіны Сталіцы” (“Радыё Сталіца), “Віцебскі веснік. 7 дзен” (ТРК “Віцебск), “Навіны. Гомель” (ТРК “Гомель”), выданні “СБ.Беларусь сегодня”, “Народная Воля”, “Заря, “Intex-press”, “Комсомольская правда в Беларуси (“таўстушка”), “Газета Слонімская”, “Могилёвская Правда”, “Слонімскі веснік”, сайты www.tut.by і www.belta.by.
Прэзентацыя вынікаў першага этапу маніторынгу адбудзецца ў аўторак, 26 ліпеня, а 12‑й гадзіне ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г.Мінск, вул.Камсамольская 7 офіс 32).
Тэлефоны для даведак: 8017–203-63–66, 8029–126-70–98