Прэс-канферэнцыя напярэдадні суду над Андрэевай і Чульцовай ВІДЭА
9 лютага суд Фрунзенскага раёна пачне разглядаць крымінальную справу супраць журналістак тэлеканала “Белсат” Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Дар’і Чульцовай.
15 лістапада журналісткі вялі прамы эфір з акцыі пратэсту на «Плошчы Перамен» у Мінску, пасля ягога былі затрыманыя і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).
Праваабарончая супольнасць прызнала Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову палітычнымі вязнямі. Многія беларускія і міжнародныя арганізацыі патрабуюць неадкладнага вызвалення журналістак. 9 лютага пачынаецца судовы працэс, журналісткам пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
- З якім настроем абвінавачаныя і іх родныя падыходзяць да суду?
- Што чакаць ад судовага працэсу па паказальнай крымінальнай справе супраць журналістаў?
- Як разгортваюцца рэпрэсіі супраць медыя і што калегі ў Беларусі і свеце могуць зрабіць для спынення арыштаў і пераследу?
Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў пятніцу, 5 лютага, раскажуць:
- муж абвінавачанай журналісткі Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш;
— старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец;
— намеснік дырэктара тэлеканала “Белсат” Аляксей Дзікавіцкі.