Прэс-цэнтр кампаніі “Права выбару” запрашае журналістаў ГРАФІК ПРАЦЫ НА ВЫХОДНЫЯ
- Анлайн прэсавы цэнтр — 15-16 лістапада ў 11:00 на pvby.org.
- Стацыянарны прэсавы цэнтр — 17-18 лістапада ў гатэлі Crowne Plaza.
І) Анлайн прэс-цэнтр.
З 15-га і 16-га лістапада ў 11:00 глядзіце ў жывым эфіры трансляцыі з прэсавага цэнтру кампаніі назірання “Права выбару” на сайце кампаніі pvby.org, а таксама на старонцы кампаніі ў Фэйсбук.
Актуальная інфармацыя аб хадзе выбарчай кампаніі і кампаніі назірання, факты, палітычныя ацэнкі, аналітыка і высновы.
Падчас трансляцый вы пабачыце і пачуеце актывістаў кампаніі “Права выбару”, палітычных лідэраў, кандыдатаў, што вядуць кампаніі, а таксама тых, каму адмовілі ў рэгістрацыі або каго знялі ў часе агітацыі, экспертаў, праваабаронцаў.
Расклад трансляцый Анлайн прэсавага цэнтру:
15 лістапада (пятніца) — 11:00 — 11:30
16 лістапада (субота) — 11:00 — 12:00
ІІ) Стацыянарны прэсавы цэнтр ў гатэлі Crowne Plaza для журналістаў, дыпламатаў і міжнародных назіральнікаў.
Стацыянарны прэсавы цэнтр будзе працаваць 17–18 лістапада ў гатэлі Crowne Plaza (вул. Кірава, 13)
17 лістапада (нядзеля)
гатэль Crowne Plaza (вул. Кірава, 13)
Прэсавы цэнтр у гатэлі Crowne Plaza будзе працаваць з 11:00 да завяршэння працы назіральнікаў на ўчастках (папярэдне — да 21:30 — 21:45). Увесь гэты час (11:00 — 21:30) у прэсавым цэнтры будуць знаходзіцца прадстаўнікі кампаніі назірання “Права выбару”, палітыкі, кандыдаты, эксперты. Запрашаем журналістаў у любы час цягам дня.
Адмысловыя пункты праграмы прэсавага цэнтру 17 лістапада ў гатэлі Crowne Plaza да ўвагі журналістаў:
16:00 Брыфінг з удзелам кандыдатаў у дэпутаты
20:00 Дыскусія з удзелам лідэраў партый-заснавальнікаў “Права выбару”
Запрашаем таксама глядзець на сайце pvby.org (а таксама на старонцы кампаніі ў Фэйсбук) жывыя ўключэнні з прэсавага цэнтру 17 лістапада:
12:00 — 13:00
15:00 — 16:00
18:00 – да абвяшчэння вынікаў.
18 лістапада (панядзелак)
гатэль Crowne Plaza (вул. Кірава, 13)
13:00 — 13:30 Брыфінг для журналістаў нацыянальнага каардынатара “Права выбару” аб выніках назірання
13:30 — 14:00 Прэсавая канферэнцыя лідараў арганізацыяў-заснавальнікаў “Права выбару”
Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць праз эл. пошту: pravavybaru@gmail.com або па тэлефонах:
+375 29 6520048 Аляксандр Сілкоў, нацыянальны каардынатар сакратарыяту кампаніі “Права выбару-2019”
+375 29 6406582 Аляксей Янукевіч, кіраўнік прэсавай службы кампаніі “Права выбару-2019”