Праз восем месяцаў Вярхоўны суд адмовіў журналістцы ў пераглядзе справы (+дакумент)
22 сакавіка 2016
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Глыбоцкая журналістка Таццяна Смоткіна атрымала адказ на наглядную скаргу ў Вярхоўны суд па справе, па якой яшчэ ў ліпені мінулага года была аштрафаваная на 4,5 мільёны рублёў.
Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч у афіцыйным адказе паведаміў журналістцы, што яе скарга была разгледжана, але суд не знайшоў падставаў для адмены рашэння, вынесенага летась у Глыбокім. Цяпер Таццяна Смоткіна рыхтуе зварот у Камітэт па правах чалавека ААН.
Нагадаем, што Таццяна Смоткіна, як і 12 іншых беларускіх журналістаў, была летась прызнаная вінаватай у нібыта незаконным вырабе прадукцыі СМІ за працу без акрэдытацыі на замежнае выданне.
У 2015 годзе беларускія суды вынеслі ажно 28 падобных пастановаў па артыкуле 22.9 КаАП, у 2016‑м – ужо 7.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Акцыю салідарнасці з журналістам Анджэем Пачобутам у Беластоку падтрымаў новы ваявода Падляшша
27.02.2024
Новы польскі ўрад звольніў кіраўніцтва дзяржаўных СМІ, адзін канал спыніў вяшчанне
20.12.2023
БТ запусціла новы інфармацыйны партал News.by
20.09.2024
BySol абвясціў збор сродкаў для фотажурналіста Аляксандра Васюковіча
18.06.2024