• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы заклікалі вярнуць свабоду сходаў грамадзянам Беларусі

    Каманда валанцёраў распрацавала электронны зварот у парламент з просьбай дапусціць да ўдзелу ў абмеркаванні змен у Закон «Аб масавых мерапрыемствах» прадстаўнікоў грамадскасці, у тым ліку прадстаўнікоў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/photo_132.jpg

    Кампанія «За свабоду мірных сходаў» распрацавала петыцыю на сэрвісе Zvarot.by, у якой указваецца на неабходнасць змены існуючага закона “Аб масавых мерапрыемствах».

    Аўтары звароту ўпэўненыя, што мірныя сходы – гэта адзін з лепшых інструментаў вырашэння грамадскіх праблем:

    Права на свабоду мірных сходу ўключана ва Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Яно ўключана і ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з маленькім дадаткам аб тым, што парадак арганізацыі і правядзення такіх сходаў вызначаецца законам. Усё бы нічога, але дзейны Закон занадта абмяжоўвае гэта права, уводзіць занадта шмат дзіўных працэдур, якія не заўсёды магчыма прайсці ўмоўнай супольнасці аматараў матылькоў, і нават калі мы гэтыя працэдуры асілім, у кожна(-га/-й) з нас могуць быць праблемы ў выглядзе затрыманняў, штрафаў і нават адміністрацыйнага арышту”, – лічаць распрацоўшчыкі тэксту звароту.

    Барацьба з запускам акумулятарнага завода ў Брэсце, бітва за захаванне экалогіі ў Светлагорску, масавыя акцыі пратэсту супраць абсурднага Дэкрэта прэзідэнта «Аб сацыяльным ўтрыманстве» – нават у жорсткіх умовах дзеючага закона людзі па-ранейшаму змагаюцца за свае каштоўнасці і сваю будучыню. Што стала з «дэкрэтам аб дармаедстве» усім вядома – улада пачула людзей і пайшла на адваротны крок. Аднак наўзамен выпісала сотні адміністрацыйных пратаколаў. Каб гэтага не было, патрэбен новы закон «Аб масавых мерапрыемствах».

    У сакавіку ў парламенце будуць разглядаць магчымыя змены ў існуючае заканадаўства. Важна, каб дэпутаты ўлічылі меркаванне людзей. Для гэтага і была створана петыцыя, у якой падпісанты просяць дапусціць да ўдзелу ў абмеркаваннях прадстаўнікоў РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, ПЦ” Вясна “, АПУ “Офіс па правах чалавека з інваліднасцю”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, ГА “Экадом” і эксперта Савета Еўропы Аляксандра Вашкевіча. Толькі з удзелам спецыялістаў закон можа быць палепшаны.

    Ці адбудзецца гэта, залежыць ад кожнага – да 15 сакавіка трэба сабраць 500 подпісаў, каб зварот быў накіраваны ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

    Падпісаць петыцыю можна прама зараз па наступнай спасылцы:

    Зрабіць крок да свабоды мірных сходаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці