• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы «Вясны» зрабілі сайт пра палітвязьняў. Цяпер такіх у Беларусі 158

    Закрыты ўладамі праваабарончы цэнтар «Вясна» зрабіў рэбрэндынг старонкі, прысьвечанай палітычным зьняволеным Беларусі. Цяпер актуальную інфармацыю пра вязьняў можна знайсьці на сайце prisoners.spring96.org.

    У кожнага палітычнага зьняволенага, якіх на 21 сьнежня ў краіне 158 чалавек, ёсьць свая старонка на гэтым сайце, дзе сабраныя ўсе вядомыя на бягучы момант зьвесткі пра іх. Там можна даведацца:

    • аб працы, адукацыі, хобі і іншых інтарэсах вязьня
    • абставінах крымінальнай справы і затрыманьня
    • храналёгіі судовых працэсаў
    • адрасе для лістоў.

    Таксама на інтэрнэт-старонцы можна знайсьці зьвесткі пра былых палітзьняволеных, апошнія навіны пра цяперашніх вязьняў, мапу з адрасамі месцаў зьняволеньня і парады, як можна дапамагчы рэпрэсаваным.

    Інфармацыя аб палітвязьнях дапаўняцца і абнаўляцца. Калі вам вядомыя зьвесткі, не пазначаныя на сайце, праваабаронцы просяць паведамляць пра гэта на пошту viasna@spring96.org.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці