• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы “Вясны” занепакоеныя сітуацыяй, якая склалася вакол блогера Андрэя Павука

    ПЦ “Вясна” не могуць не непакоіць апошнія падзеі, якія адбываюцца ў розных рэгіёнах Беларусі з незалежнымі блогерамі, а менавіта ўзбуджэнне цэлай серыі крымінальных справаў у дачыненні да іх, гаворыцца на сайце spring96.org.  

        

    Крымінальныя справы былі ўзбуджаныя за апошні перыяд у дачыненні да Сяргея Пятрухіна, якога абвінавачваюць у паклёпе і абразе супрацоўніка міліцыі, і ў дачыненні да Аляксандра Кабанава, якога вінавацяць у прысваенні грашовых сродкаў, якія яму выплочвалі жыхары дома як заробак.

    “І вось цяпер затрыманне і ператрус у Андрэя Павука, узбуджэнне крымінальнай справы за заведама фальшывае паведамленне аб мініраванні райвыканкама ў г. п. Акцябрскі.

    Гэтая справа па сваёй сутнасці нагадвае справу, якая была ўзбуджаная ў дачыненні да гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, з электронная пошты якога нібыта былі адпраўленыя порнаролікі ў інспекцыю па падатках і зборах і ў абласное ўпраўленне Следчага камітэту”, — пракаментаваў сітуацыю юрыст ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

    На думку праваабаронцы, гэта можа сведчыць пра ўзмацненне барацьбы менавіта ў сферы інтэрнэта напярэдадні выбараў, якія адбудуцца ўжо ў гэтым годзе.

    “Відавочна ёсць палітычны матыў у пераследах Сяргея Пятрухіна, Аляксандра Кабанава, і вось цяпер Андрэя Павука. Таму што іх усіх аб’ядноўвае тое, што яны займаюцца грамадскай дзейнасцю, здымаюць відэаролікі, адкрыта крытыкуюць улады, і цяпер на ўсіх іх амаль у адзін час паўзбуджалі крымінальныя справы.

    У блогера Александра Кабанова из Березы прошли обыски

    Супраць блогера Сяргея Пятрухіна распачатая крымінальная справа па двух артыкулах

    І гэта ўжо больш падобна на тэндэнцыю. Мы спадзяемся, што гэтыя справы не будуць даведзеныя да суда, бо мы не можам казаць пра наяўнасць нейкага крымінальна-караемага дзеяння”, — падкрэсліў Валянцін Стэфановіч.

    Праваабаронца лічыць, што сфера інтэрнэта і СМІ — тая сфера, дзе за апошні год назіраецца пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека: павелічэнне выпадкаў прыцягнення незалежных журналістаў да адміністрацыйнай адказнасці за супрацу з замежнымі СМІ, унясенне зменаў у закон “Аб СМІ”, кантроль над інтэрнэтам — усё выбудоўваецца ў адну лінію. Цяпер улады актыўна ўзяліся і за незалежных блогераў.

    “Мы вельмі занепакоеныя гэтым усім і будзем пільна сачыць за сітуацыяй, а ў выпадку чаго — рэагаваць пэўным чынам”, — адзначыў Валянцін Стэфановіч.

    Андрэй Павук — вядомы беларускі відэаблогер і сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Ён вядзе ў сацсетках блог «Рудабельская паказуха», у якім крытыкуе мясцовыя ўлады.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці