• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы «Вясны»: Блогеры Пятрухін і Няронскі — палітвязні

    Праваабаронцы “Вясны”, кіруючыся заявай беларускай праваабарончай супольнасці ад 9 чэрвеня аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”, лічаць, што і Сяргей Пятрухін, і Уладзімір Няронскі таксама з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі, паведамляе сайт spring96.org.

    Уладзімір Няронскі

    29 траўня ў Гродне адбываўся мірны сход у межах выбарчага працэсу і ніякіх дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, не было. Гэта вынікае са шматлікіх відэа, якія размешчаны ў інтэрнэце.

    “Асноўная сутнасць гэтых абвінавачванняў — гэта перашкоды ў ажыццяўленні грамадзянамі сваіх правоў, гарантаваных Канстытуцыяй і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Нават, калі Уладзіміру Цыгановічу і Ігару Лосіку будзе выстаўлена абвінавачванне аб тым, што яны арганізоўвалі мірныя сходы, то мы лічым, што яны мелі поўнае права на рэалізацыю сваіх канстытуцыйных правоў, у тым ліку на арганізацыю мірных сходаў, мірных акцый пратэсту. Гэта ёсць права, якое гарантавана нам Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь”, — заяўляе праваабаронца, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

    Крымінальная справа Няронскага па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса

    На блогера са Слуцка Уладзіміра Няронскага заведзеная крымінальная справа па двух артыкулах: ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК Беларусі. Як паведамляе TUT.BY, пра гэта сказана ў пастанове аб прыцягненні яго ў якасці абвінавачанага.

    Валянцін Стэфановіч звяртае ўвагу на тое, што праваабаронцы ўжо неадначасова фармулявалі свае падыходы да дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі і, у прыватнасці, да артыкула 369 (абраза прадстаўніка ўлады), які ставіцца ў віну слуцкаму блогеру Уладзіміру Няронскаму.

    “Паводле стандартаў АБСЕ усе дыфамацыйныя артыкулы павінны быць дэкрыміналізаваны. Такія спрэчкі павінны разглядацца ў парадку грамадзянскага судаводства. Асамблея АБСЕ заклікала беларускія ўлады адмяніць крымінальную адказнасць за дыфамацыю публічных асобаў. Трэба сказаць, што артыкул 369 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае павышаную адказнасць за абразу менавіта службовых асобаў у параўнанні са звычайнымі грамадзянамі», — адзначае праваабаронца. 

    Праваабаронцы: Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх блогераў

    «Падсумоўваючы ўсё гэта і бяручы пад увагу апошнюю заяву Міністра унутраных справаў, мы прыходзім да высновы, што крымінальны пераслед усіх пералічаных вышэй блогераў, носіць палітычны характар. Гэта значыць, што мы разглядаем іх як палітычных зняволеных”, — заяўляе Валянцін Стэфановіч.

    Праваабаронцы “Вясны” патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх блогераў, затрыманых па крымінальных справах, і таксама спынення рэпрэсій ад уладаў Беларусі і спынення палітыкі запалохвання грамадзянаў у перыяд правядзення выбарчай кампаніі.

    Што вядома пра затрыманых блогераў

    25 чэрвеня брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска. Ён, як і Сяргей Ціханоўскі і яшчэ як мінімум 10 чалавек, затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ, звязанай з падзеямі ў Гродна 29 траўня.

    26 чэрвеня праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што блогер Аляксандр Кабанаў знаходзіцца ў мінскім ЦІП на вуліцы Акрэсціна. Брэсцкі праваабаронца «Вясны» Уладзімір Вялічкін мяркуе, што ён можа быць фігурантам «справы Ціханоўскага».

    Таксама праваабаронцам вядома, што крымінальная справа заведзена ў дачыненні да блогера Уладзіміра Цыгановіча (Moz­gON). Артыкул пакуль высвятляецца. Цыгановіч пераведзены ў СІЗА‑1 на вуліцы Валадарскага. 

    Нагадаем, што ў межах «справы Ціханоўскага» па арт. 342 КК РБ затрымана як мінімум 11 чалавек. Напярэдадні стала вядома, што крымінальную справу па тым жа артыкуле завялі на Ігара Лосіка — адміністратара тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга» і фрылансера-кансультанта «Радыё Свабода». На дадзены момант Лосік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці