• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцаў і актывістаў вывелі з суду над берасьцейскім блогерам

    Падчас працэсу ў судзе Ленінскага раёну Берасьця над блогерам Сяргеем Пятрухіным АМАП сілком вывеў з залі праваабаронцу Алеся Бяляцкага і амаль тры дзясяткі актывістаў.

    Як апавёў Свабодзе Бяляцкі, аргумэнтам судзьдзі было тое, што ў залі не засталося вольных месцаў. Аднак пры больш уважлівым разглядзе стала зразумела, што крэслы занятыя супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным.

    «Мы зайшлі адны зь першых, але заля ўжо была запоўненая супрацоўнікамі РАУС, якія сядзелі ў цывільным — і мужчыны, і жанчыны, — кажа праваабаронца. — Усе мясцовыя іх ведаюць, называлі па імені і па бацьку. Судзьдзя перад пачаткам працэсу загадаў усім, каму не хапіла месца, пакінуць залю. Пасьля доўгіх спрэчак судзьдзя выклікаў АМАП і тыя пад ручкі ўсіх вывелі. Такім чынам блізу 30 чалавек былі вымушаныя сысьці».

    Як паведаміў Алесь Бяляцкі, юрыст цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч з гэтай прычыны падаў скаргу на імя старшыні суду Ленінскага раёну Берасьця.

    Паводле Бяялцкага правааабаронцы, усе, каму не хапіла месца, стаяць у калідоры, дзьверы судовай залі ахоўваюць амапаўцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці