• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронца Алена Танкачова вяртаецца ў Беларусь

    Тэрмін трохгадовай забароны на ўезд у Беларусь для праваабаронцы Алены Танкачовай завяршаецца апоўначы 21 лютага. У бліжэйшыя дні яна плануе здзейсніць тое, пра што ўвесь гэты час марыла ― вярнуцца з Літвы ў Беларусь.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/gll_8500_copys.jpg

    Алена Танкачова: “Я магу пацвердзіць толькі тое, што, згодна з пісьмовымі дакументамі з МУС, 21 лютага павінен завяршыцца тэрмін высылкі. Ніякіх дадатковых дакументаў і звестак у мяне ад іх няма. І, відаць, гэта ўсё, што я на дадзены момант магу з гэтай нагоды сказаць. Што да таго, ці маю я намер у бліжэйшы час быць дома, то ў мяне ёсць такі намер усе апошнія тры гады”.

    Па словах праваабаронцы, калі перашкод на шляху яе вяртання не ўзнікне, то ў першачарговых планах ― сустрэча з блізкімі, роднымі і сябрамі.

    Нагадаем, у 2014 годзе МУС пазбавіла Алену Танкачову, якая мае расійскае грамадзянства, віду на жыхарства і забараніла тры гады ўязджаць у Беларусь. У 2015 годзе праваабаронцу дэпартавалі. Афіцыйнай падставай сталі штрафы за перавышэнне хуткасці.

    Праваахоўнікі палічылі, што такія паводзіны “пагражаюць грамадскаму парадку”. Сама Алена Танкачова звязвала сваю высылку з краіны з праваабарончай дзейнасцю, якая не падабалася ўладам. Тры гады высылкі праваабаронца жыла ў Літве. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці