• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праўленне БАЖ зацвердзіла вынікі конкурсу “Вольнае слова”

    Першае пасля невялікага летняга перапынку Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў адбылося ў сераду ў Мінску. На пасяджэнні быў разгледжаны шэраг працоўных пытанняў журналісцкай арганізацыі.

    У прыватнасці сябры Праўлення зацвердзілі вынікі галоўнага штогадовага творчага конкурсу БАЖ “Вольнае слова”. На суд журы сёлета было даслана амаль 200 журналісцкіх працаў у пяці намінацыях.

    Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдзе ў наступны чацвер а 14‑й гадзіне ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, а шорт-ліст пераможцаў будзе апублікаваны заўтра на нашым сайце.

    12 верасня ў Мінску пройдзе і пасяджэнне Рады ГА “БАЖ”.

    Таксама сябры Праўлення БАЖ абмеркавалі ўдзел арганізацыі ў запланаваным на 19 лістапада “Форуме па кіраванні інтэрнэтам” і Media Lit­er­a­cy Forum, што пройдзе 16–19 кастрычніка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці