• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Прапаганду таксама трэба ўмець рабіць прафесійна, а дзяржмедыя з гэтай функцыяй не спраўляюцца»

    «Нямецкая хваля» апытала медыяэкспертаў наконт нападак удзельнікаў “Клуба рэдактараў” на незалежныя СМІ.

    Заснавальнік беларускага інтэрнэт-партала Tut.by Юрый Зісер назваў заклікі да расправы з незалежнай журналістыкай, якія прагучалі ў эфіры беларускага ТБ, “прапагандысцкай вакханаліяй”. «Прапаганду таксама трэба ўмець рабіць прафесійна, а дзяржмедыя з гэтай функцыяй не спраўляюцца», – зазначыў Зісер у гутарцы з DW.

    «Паводле яго слоў, беларусы ўсё больш шукаюць інфармацыю ў інтэрнэце, а не ў дзяржаўных СМІ, і гэта вельмі непакоіць тэлевізійны “Клуб рэдактараў”. 


    Кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозаў Павел Усаў указаў на два фактары, якія выклікалі, на яго думку, асаблівае раздражненне прадстаўнікоў дзяржаўных інстытутаў.

    Па-першае, шырокі рэзананс, які выклікала інфармацыя незалежных журналістаў пра збіццё карэспандэнта tut.by амапаўцамі, што так і не панеслі пакарання. “На самой справе дзеянні чынавенства такога роду наносяць сур’ёзны ўрон іміджу Беларусі, якая чакае зняцця санкцый і ўцягваецца ў дыялог з ЕС, і паказваюць, што гвалт і рэпрэсіі супраць як былі, так і застаюцца”, –- падкрэсліў Усаў.
    Па-другое, па словах палітолага, высокапастаўленыя кіраўнікі з іх недарэчнымі парадамі беларусам “як выжываць у крызіс на 50 еўра” самі сталі галоўнымі ньюсмейкерам мінулага тыдня.

    П. Усаў нагадаў, што ўзмацненне ціску на незалежныя СМІ адлюстроўвае рыторыку Аляксандра Лукашэнкі ў гады папярэдніх крызісаў. Публікацыі і прагнозы незалежных журналістаў і экспертаў тады таксама распавядалі пра “глупствы чыноўнікаў” і рэальны стан спраў у эканоміцы, кажа эксперт.

    “Сёння сітуацыя нашмат горш, і ўлады хацелі б зачысціць інфармацыйную прастору ад крытыкаў, каб уплываць на грамадства з дапамогай дзяржаўных СМІ, якія распавядаюць народу казкі пра беларускую стабільнасць”, – іранізуе аналітык.

    “Гэта звычайная рэакцыя “государевых людзей”, якія па-свойму разумеюць сэнс прафесійнай дзейнасці журналіста і лічаць крытыку ўлады дэструктыўнымі праявамі”, – заявіў DW сябра камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) Сяргей Ваганаў. Паводле яго слоў, крытычныя артыкулы ў недзяржаўных СМІ ўсяго толькі адлюстроўваюць тое, што ёсць на самой справе і што функцыянеры хацелі б схаваць ад грамадства.

    Тэлегледачы слаба разбіраюцца ў нюансах прапагандысцкай кампаніі, разгорнутай уладай супраць свабоднай журналістыкі, падкрэсліў медыяэксперт. Прапагандысты ж “са скуры вон лезуць, каб паказаць сваю адданасць вышэйшай уладзе і задурыць людзям галаву псеўдаразвагамі пра беспадстаўныя нападкі на чынавенства”.

    “На мой погляд, гэтыя людзі без усялякіх на тое падстаў адчуваюць сябе гаспадарамі на беларускім інфармацыйным полі, вучаць журналістаў, як трэба пісаць – гэткі ідэалагічны спецназ, які можа абвінаваціць у антыдзяржаўнай дзейнасці, параўноўваць з ігілаўцамі і  пры гэтым разважаць наконт журналісцкай этыкі”, – падкрэсліў Ваганаў.
     

    ЧЫТАЦЬ АРТЫКУЛ ЦАЛКАМ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці