• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прапаганда абяцае народу новы сайт і тэлеканал, падобнага якому «яшчэ не было»

    Тэлеканал ствараецца на базе Агенцтва тэленавін Белдзяржтэлерадыёкампаніі, а новым сайтам называецца абноўлены сайт НГТРК.

    Прапагандысты абяцаюць народу «праўду і правераную інфармацыю». Ужо заінтрыгаваныя? Фота: tvr.by

    Прапагандысцкі дэсант у складзе намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзіміра Пярцова, прэс-сакратаркі Наталлі Эйсмант і міністра інфармацыі Марата Маркава правялі агледзіны будучай гаспадаркі на Макаёнка, 9.

    Да эфіру ўжо падрыхтаваныя дзве студыі, апаратны блок. Запуск «Первого информационного», створанага на базе АТН Белдзяржтэлерадыёкампаніі, плануецца на «бліжэйшы час».

    Прапаганда абяцае даваць выпускі навінаў штогадзіны 24 гадзіны ў суткі. На тэлеканале плануецца выдаваць 60 спецпраектаў.

    «Беларускае тэлебачанне ідзе ў нагу з часам, у якім інтэрнэт-войны і фэйкавыя навіны сталі асаблівасцямі сучаснага свету. «Первый национальный» тэлеканал закліканы забяспечваць правераным, праўдзівым і актуальным кантэнтам», — менавіта так самапрэзентуюць сябе прапагандысты.

    Яны апісалі таксама канцэпцыю і стыль тэлеканала. І вось як ён падносіцца: «У аснову брэнда новага медыя лягла адзінка, модныя і стыльныя бірузовыя і сінія адценні. Упершыню беларусы змогуць атрымліваць самую актуальную, цікавую, правераную і важную інфармацыю у рэжыме нон-стоп 24 гадзіны на суткі. Падобнага ў развіцці нацыянальнага тэлебачання яшчэ не было».

    Але гэта не ўсе неспадзяванкі: у той жа самы «бліжэйшы час» абяцаюць запусціць і новы навінавы партал — news.by. Праблема ў тым, што «новы навінавы партал» — гэта толькі абноўлены стары сайт Белтэлерадыёкампаніі. Яшчэ не пачалі вяшчаць, а ўжо з даверам праблемы.

    Новы тэлеканал падрыхтаваны на базе Белтэлерадыёкампаніі, новы сайт – гэта стары сайт НГТРК. А прапаганда ўжо ўзняла такі вэрхал, нібыта вынайшла ядзерную бомбу. Беларусы ў такіх выпадках кажуць: з вялікага грому малы дождж. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці