• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракурор патрабуе для Аксаны Колб 2,5 гады «хіміі». Працяг працэсу 15 чэрвеня

    Працэс пройдзе ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска (суддзя — Дзмітрый Карсюк).

    Аксану Колб затрымалі 20 красавіка. 22 красавіка ёй выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэкса РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх). З таго часу яе ўтрымліваюць за кратамі.

    Аксана Колб у журналістыцы з другой паловы 1990‑х, працавала ў газеце «Згода», затым у «Новым часе». Яна ўзначаліла выданне ў 2015 годзе пасля смерці заснавальніка газеты Аляксея Караля.

    «Новы час» быў ці не адзіным беларускім выданнем, які трапляў у турмы і які маглі чытаць палітвязні. Наклад газеты дасягаў 7 тысяч асобнікаў. Аднак спачатку «Белсаюздрук» разарваў дамову на распаўсюд, а ў жніўні 2021 года і друкарні адмовіліся друкаваць газету, таму выхад папяровай версіі быў прыпынены. Увосень улады заблакавалі сайт выдання.

    Нягледзячы на ціск на журналістаў, допыт у СК у кастрычніку 2021 года Аксана Колб прынцыпова вырашыла застацца ў Беларусі.

    «Для сябе я вырашыла, што нікуды не паеду ў любым выпадку, хоць у мяне і ёсць такая магчымасць. Не таму, што я вось такі герой ці супержанчына.

    А таму, што я не магу сказаць, што не ў Беларусі мне будзе лепш, чым у Беларусі. Нават за кратамі, — расказвала яна журналістам.

    — Іншы важны для мяне момант, які, магчыма, прагучыць пафасна, — гэта чытачы. Гэта людзі, якія застаюцца ў краіне. Калі я паеду, а яны застануцца — гэта будзе па-здрадніцку ў дачыненні да іх. За гэты час у нас з’явілася вельмі шмат чытачоў, якія нам проста паверылі. Многія дагэтуль прыходзяць у рэдакцыю, нягледзячы на тое, што ўжо не выходзіць папяровая версія газеты. Прыходзяць, каб пагутарыць, выгаварыцца, атрымаць нейкую маральную падтрымку. Я не магу сабе дазволіць кінуць гэтых людзей».

    Пра Аксану Колб выказаўся беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў:

    — Гэта ўвогуле не чалавек, а анёл божы. Вось яна падбірае на вуліцы бяздомных жывёл — бачыць сабаку ці котку і не можа прайсці міма. Сэрца, поўнае дабрыні. Душа, поўная святла.

    Яна неаднойчы магла з’ехаць з Беларусі, наколькі ведаю, мела адпаведныя прапановы. Але заявіла — бачыце, які характар, якая мужнасць — што нікуды з краіны не з’едзе і заставалася на радзіме. Разумеючы, што яе можа чакаць і што ўрэшце здарылася.

    Я вельмі спачуваю Аксане і ўсім тым, хто яе ведае, хто яе любіць.

    — І самому сабе спачуваю, бо мы добра знаёмыя. Але, на жаль, пазітыўных чаканняў ад суда ў мяне няма, — дадаў спадар Някляеў. 

    Аксане Колб ставяць у віну ўдзел у шэсці 16.08.2020. Прысутнічае прадстаўнік Мінсктранса. Аксана віну поўнасцю прызнала. Зараз суд пераходзіць да допыту абвінавачанай.

    Пасля заканчэння допыту пачалося разгледжанне іску Мінсктранса на суму 5980 рублёў 11 капеек.

    Аксана Колб часткова прызнае іск Мінтранса, таму што на праезнай частцы знаходзілася літаральна некалькі хвілінаў.

    Пракурор хадайнічаў, каб разгляд пратакола следчых дзеянняў і пісьмовых доказаў праходзіў у закрытым пасяджэнні. Суддзя задаволіў гэтую прапанову.

    Да гэтага на адкрыты судовы працэс па справе рэдактаркі Аксаны Колб прадстаўнікоў амбасадаў Швецыі, Чэхіі і Германіі ў будынак суда не пусцілі, і яны вымушаны былі з’ехаць.

    Тым часам у зале суда па справе Аксаны Колб аб’яўлены перапынак да 14:00.

    Пасля перапынку пракурор выказаўся, што віна даказаная і патрабуе для Аксаны Колб 2,5 гады «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.  

    Гэта значыць, што ёсць невялікі шанец на вызваленне Аксаны Колб з СІЗА.

    У працэсе абвешчаны перапынак да 15 чэрвеня. У гэты дзень Аксана Колб зможа выступіць з апошнім словам.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    У закрытым рэжыме пачаўся працэс па «справе БелаПАН»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці