• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура зоймецца каментарамі на рэгіянальным сайце (Дапоўнена)

    Старшыня суда Пружанскага раёна (Брэсцкая вобласць) Уладзімір Саўчук незадаволены каментарамі на сайце pruzhany.net, - паведаміла "Еўрарадыё".

     

    Ён лічыць, што некаторыя карыстальнікі партала дапусцілі ў каментарах «паклёпніцкія здагадкі з абвінавачваннем у здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства суддзі І. Жытко».

    Як паведамляе газета райвыканкама «Раённыя будні», Саўчук накіраваў у пракуратуру патрабаванне правесці праверку на прадмет наяўнасці ў дзеяннях карыстальнікаў інтэрнэт-партала складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.188 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (паклёп).

    Артыкул на pruzhany.net, пад якім з’явіліся каментары, называўся «Вынесена рашэнне суда з нагоды гібелі падлетка ў Пружанах». Ён тычыўся леташняй бойкі ў Пружанах, у выніку якой загінуў 19-гадовы хлопец, і суда, які апраўдаў абвінавачанага. Многія з каментаратаў абураліся такім рашэннем.

    У Беларусі ўжо былі прэцэдэнты ўзбуджэння крымінальных спраў і падачы зыскаў за каментары ў інтэрнэце. Аднак пра прыцягненне кагосьці з іх аўтараў альбо СМІ да адказнасці інфармацыі не было. Адным з апошніх быў інцыдэнт з удзелам брэсцкай журналісткі Міланы Харытонавай, якая судзілася з калегам з дзяржаўнага выдання, які пакінуў зневажальны, на яе погляд, каментар на адным з брэсцкіх сайтаў. Увесну гэтага года яе зыск аб абароне гонару, годнасці і дзелавой дэпутацыі адхілілі.

    «Тэарэтычна, калі ў каментары знойдуць прыкметы паклёпу ці знявагі, гэта можа стаць падставай для ўзбуджэння альбо адміністратыўнай, альбо крымінальнай справы, альбо падачы зыску, — кажа намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец. — Пытанне толькі ў тым, каб высветліць асобу чалавека, які распаўсюджваў каментары. Ён і будзе несці адказнасць за  гэта».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці