• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура: прымусовая падпіска ў Лідзе насіла “рэкамендацыйны характар”

    Пракуратура Лідскага раёна адказала на зварот ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адносна ліста мясцовых уладаў аб падпісцы на дзяржаўныя выданні.

    У верасні ў прэсу трапіў ліст Лідскага райвыканкаму да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёну. У ім улады звярталі увагу кіраўнікоў прадпрыемстваў “на неабходнасць прыняцця мер па правядзенні падпісной кампаніі на 4 квартал на выданні “Советская Белоруссия”, “Рэспубліка”, “Звязда”, “Гродзенская праўда”, “Лідская газета” і іншыя…” Колькасць выпісаных выданняў павінна складаць не менш за 50 % ад колькасці працаўнікоў прадпрыемства, — адзначалася ў дакуменце.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” убачыла ў дадзеным факце парушэнне роўных эканамічных умоў для згаданых выданняў перад іншымі і звярнулася ў пракуратуру з просьбай праверыць законнасць патрабаванняў улады.

    У выніку разгляду пракуратура Лідскага раёну паведаміла, што ліст кіраўнікам прадпрыемстваў са словамі “неабходна забяспечыць” і “павінна складаць”, аказваецца, насіў рэкамендацыйны характар.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” неаднаразова звяртала ўвагу на тое, што падпісныя дырэктывы чыноўнікаў істотна парушаюць роўнасць умоў працы дзяржаўных і недзяржаўных СМІ ў Беларусі.

    Да таго ж шэраг недзяржаўных выданняў па-ранейшаму не ўключаныя ў падпісны каталог РУП “Белпошта”, куды неаднаразова спрабавалі трапіць, але атрымлівалі адмовы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці