• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура накіравала ў суд «справу БелаПАН»

    Пракуратура Мінска накіравала ў Мінскі гарадскі суд справу ў дачыненні да журналіста Андрэя Аляксандрава і Ірыны Злобінай, а таксама галоўнага рэдактара і дырэктара «БелаПАН» Ірыны Леўшынай і былога дырэктара агенцтва Дзмітрыя Наважылава.

    Паводле звестак Генпракуратуры, ім у розным спалучэнні інкрымінаваныя:

    — падрыхтоўка з 14 жніўня 2020 года па 12 студзеня 2021 года не менш за 260 чалавек для ўдзелу ў дзеяннях, якія груба парушаюць парадак, шляхам аплаты штрафаў і іншых рахункаў, звязаных з затрыманнямі (Аляксандраў, Злобіна) (ч. 2 арт. 342)

    — аказанне дапамогі фонду «By_help» у дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (Аляксандраў, Злобіна) (ч. 1 арт. 356).

    — стварэнне з ліку работнікаў БелаПАН і не толькі «групы грамадзян, якая ў 2020–2021 гадах ажыццяўляла экстрэмісцкую дзейнасць» у выглядзе стварэння «матэрыялаў з прыкметамі экстрэмізму», а таксама «кіраванне такім фарміраваннем» (Аляксандраў, Наважылаў, Леўшына) (ч. 1 арт. 361–1 КК);

    — ўхіленне ад выплаты падаткаў ЗАТ «БелаПАН» (шкода каля 450 тысяч рублёў) (Аляксандраў, Наважылаў) (ч. 2 арт. 243 КК).

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2022 годзе (табліца, спіс зняволеных)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці