• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура Берліна разглядае новае абвінавачванне супраць журналіста «Першага канала»

    Пракуратура Берліна разглядае другое абвінавачванне супраць журналіста расійскага «Першага канала», які раскручваў сфальсіфікаваную гісторыю пра нібыта згвалтаваную мігрантамі дзяўчынку з рускамоўнай сям'і.

    Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на інфармацыю адваката Марціна Луйтле.

    Луйтле прадстаўляе інтарэсы паліцыянта Вольфа Райшара, які абвінаваціў рэпарцёра «Першага канала» Івана Благога ў паклёпе на нямецкую паліцыю.

    22 студзеня Луйтле ўжо падаў супраць Благога іншую крымінальную скаргу, абвінаваціўшы журналіста ў распальванні варожасці супраць мігрантаў. Па гэтым абвінавачванні Благому можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

    У пракуратуры Берліна паведамілі, што яшчэ разглядаюць абодва прадстаўленні.

    Як паведамлялася, 16 студзеня ў сюжэце расійскага «Першага канала» аб часовым прыпыненні Аўстрыяй дзеяння Шэнгенскага пагаднення з‑за выпадкаў гвалту ў Германіі расказалі пра непаўналетнюю дзяўчынку Лізу з рускамоўнай сям’і, якую нібыта выкралі і згвалцілі, імаверна, мігранты з краін Блізкага Ўсходу.

    Аднак пасля стала вядома, што відэа, якое паказаў «Першы канал», не мае дачынення да гісторыі са «згвалтаваннем» — ролік быў апублікаваны на YouTube яшчэ ў верасні 2009 года.

    Паліцыя Берліна заявіла, што паведамленні аб выкраданні і згвалтаванні мігрантамі рускай дзяўчынкі, распаўсюджаныя СМІ РФ, аказаліся памылковымі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці