• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Без доктара навук не разабрацца». Прафесар Алесь Краўцэвіч з Гродна запусціў падкаст пра гісторыю Беларусі — разам з дачкой

    Доктар гістарычных навук, прафесар з Гродна Аляксандр Краўцэвіч разам са сваёй дачкой Юляй Краўцэвіч запусціў падкаст пра гісторыю Беларусі «Без доктара навук не разабрацца».

    Алесь Краўцэвіч. Фота: асабістая старонка ў Facebook

    У ім яны «гутараць аб Беларусі, беларусах і беларускасці як тата і дачка». Першы выпуск падкаста на 26 хвілін прысвечаны шляхце. Ён называецца «Чаму Беларусь такая небеларуская. Шляхецкі пачатак». У выпуску Алесь Краўцэвіч у форме гутаркі расказвае, як з’явілася і перастала быць беларускай беларуская шляхта, навошта нам фальклёр і што ўрэшце ўратавала Беларусь.

    Алесь Краўцэвіч — доктар гістарычных навук, прафесар, археолаг, аўтар паспяховых кніг па гісторыі Беларусі, праграмы на адным з тэлеканалаў пра загадкі беларускай гісторыі, аўдыёкнігі «Кароткая гісторыя Беларусі». У сферы яго цікаўнасцяў — эпоха Сярэднявечча і Вялікае Княства Літоўскае.

    Яго суразмоўцы і дачцэ Юліі 25 гадоў. Яна скончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці рамана-германская філалогія і працягнула адукацыю ў Варшаўскай кінашколе. У гутарцы Юля задае бацьку пытанні і дасціпна яго каментуе.

    Падкаст даступны на платформах Pod­BeanYouTubeApple Pod­castsGoogle Падкасты і на Spo­ti­fy.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці