Праект «Чаго брэшаш?», які займаецца разборам прыёмаў дзяржпрапаганды, прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем»
Адпаведнае рашэнне «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці» Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прыняло 10 красавіка.
На сайце ведамства ў Пераліку арганізацый, фарміраванняў і індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, згадваюцца:
- cтаронка «Чаго брэшаш?» у TikTok з ідэнтыфікатарам tiktok.com/@chago.breshash;
— старонка «Чаго брэшаш?» у Instagram з ідэнтыфікатарам instagram.com/chago.breshas;
- старонка «Чаго брэшаш?» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» з ідэнтыфікатарам ok.ru/70000002746801;
- старонка «Чаго брэшаш?» у сацыяльнай сетцы X з ідэнтыфікатарам twitter.com/chago_breshash;
- старонка «Чаго брэшаш?» у Facebook з ідэнтыфікатарам facebook.com/chago.breshash;
- Telegram-канал «Чаго брэшаш?» (ідэнтыфікатар t.me/chago_breshash);
- Youtube-канал «Чаго брэшаш?» (ідэнтыфікатар youtube.com/@cahobresas, youtube.com/channel/UCDa9C3DkY7P7-mE1f_sYb4w).
«Мы раскажам і пакажам, якія прыёмы дэзінфармацыі і маніпуляцыі выкарыстоўвае прапаганда ў Беларусі», — так апісваюць свае мэты стваральнікі праекта. Яго апошні выпуск выйшаў учора і быў прысвечаны разбору фільма «Зачыстка», паказанага на дзяржаўным тэлеканале АНТ. У ім паказана, як КДБ і сілавікі змагаюцца супраць «знешніх воргаў» Беларусі.