• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ выказаўся па справе гродзенскіх журналістаў

    Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Арлем Дэзір заклікаў спыніць ціск на журналістаў тэлеканала “Белсат”.

    — Затрыманне, ператрусы і канфіскацыя абсталявання журналістаў “Белсат” Аляксандра Дзянісава і Аляксея Кайрыса ў рамках расследавання справы за абразу і працы без акрэдытацыі — гэта абмежаванне свабоды СМІ. Беларускія улады мусяць зняць празмерныя абмежаванні, звязаныя з  акрэдытацыяй, — напісаў прадстаўнік АБСЕ на сваёй старонцы ў Twit­ter.

    У панядзелак міліцыя правяла ператрусы ў кватэрах гродзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат”. У журналістаў забралі камп’ютары, мабільныя тэлефоны, відэакамеру і электронныя носьбіты інфармацыі.

    У адказ на гэта 30 гродзенскіх журналістаў падпісалі зварот у абарону сваіх калег Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці