Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды слова Арлем Дэзір выказаўся з нагоды арышту журналістаў у Беларусі
Выказванне афіцыйнага прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды слова Арлема Дэзіра апублікаванае на яго старонцы ў Twitter.
«Выклікае вялікую заклапочанасць пазбаўленне волі журналістаў-фрылансераў 11 мая Міхаіла Аршынскага і Дзмітрыя Лупача ў Беларусі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных сходах, калі яны рабілі рэпартажы для СМІ пра затрыманне блогера Сяргея Ціханоўскага. СМІ павінны свабодна паведамляць пра падзеі, якія прадстаўляюць грамадскі інтарэс», — адзначыў Арлем Дэзір.
Concerned by imprisonment of freelance reporters Mikhail Arshynski & Dzmitryy Lupach in #Belarus, on 11 May, for allegedly participating in unauthorized gatherings while reporting on detained blogger Syarhey Tsikhanowski. Media must be free to report on events of public interest.
— OSCE media freedom (@OSCE_RFoM) May 12, 2020
Стартовал сбор средств для арестованных журналистов. Присоединяйтесь!
ГА «БАЖ» патрабуе вызваліць калег і перагледзець адміністрацыйныя справы. ЗАЯВА