• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ звярнулася да Уладзіміра Макея з заклікам вызваліць журналістаў

    Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбейра заклікала ўлады ў Беларусі вызваліць усіх журналістаў і іншых супрацоўнікаў СМІ, якія былі асуджаныя, арыштаваныя альбо затрыманыя ў краіне, паведамляе сайт АБСЕ.

    «Гэты сістэматычны ўціск журналістаў і работнікаў СМІ з’яўляецца грубым парушэннем абавязацельстваў АБСЕ, звязаных са свабодай выказвання меркаванняў і свабодай сродкаў масавай інфармацыі, якія добраахвотна ўзяла на сябе Беларусь як дзяржава-ўдзельніца АБСЕ», — напісала Рыбейра ў лісце міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею з просьбай аб неадкладным і безумоўным вызваленні ўсіх журналістаў і работнікаў СМІ, якія нядаўна былі зняволеныя, арыштаваныя ці затрыманыя ў Беларусі.

    Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбейра заявіла, што гэтыя рэпрэсіўныя меры маюць стрымліваючы эфект, перашкаджаючы іншым працягваць сваю працу без апасенняў рэпрэсій, прыводзяць да самацэнзуры і ўплываюць на здольнасць незалежных СМІ прадастаўляць інфармацыю грамадскасці.

    «Свабода атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі без умяшання ўлады незалежна ад межаў, у тым ліку праз замежныя СМІ, з’яўляецца галоўнай для дэмакратычнага грамадства і з’яўляецца адной з асноўных умоў яго прагрэсу і развіцця», — сказала Рыбейра.

    Яна адзначыла, што былі парушаныя правы чалавека некаторых журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі, у тым ліку шляхам адвольных метадаў сачэння, збіцця, адмовы ў своечасовай юрыдычнай або консульскай дапамозе, прымусе прызнаць віну і інш.

    «Усе нядаўнія выпадкі гвалту з боку міліцыі ў дачыненні да незалежных работнікаў СМІ ў краіне павінны быць цалкам расследаваныя, —  сказала яна. — Трэба настойваць, каб беларускія ўлады паклалі канец існуючаму клімату беспакаранасці, што тычыцца гвалту ў дачыненні да журналістаў». 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці