• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Працягваецца збор на падтрымку Андрэя Гнёта

    Цяпер Андрэй Гнёт чакае паўторнага разгляду сваёй справы аб экстрадыцыі з Сербіі ў Беларусь. Журналіст, між тым, абавязаны забяспечваць, акрамя судовых выдаткаў, сваё ўтрыманне пад хатнім арыштам, свае побытавыя і медычныя патрэбы.

    Андрэй Гнёт экстрадыцыя з Сербіі

    Андрэй Гнёт. Крыніца фота: DW

    Улічваючы ўсе абставіны (адсутнасць крыніц прыбытку на сёння, праблемы са здароўем, якія абвастрыліся падчас арышту, судовыя выдаткі і г. д.), на платформе Gofundme абвешчаны фінансавы збор «Help Andrey Gny­ot save his life».

    Мэта — сабраць 10 тысяч еўра для журналіста, які «знаходзіцца пад хатнім арыштам, за забеспячэнне якога адказвае сам».

    ПАДТРЫМАЦЬ ЗБОР

    Падчас знаходжання пад арыштам у цэнтральнай турме Бялграда Андрэю Гнёту давялося ўзяць на сябе «значныя фінансавыя абавязкі: толькі судовыя выдаткі склалі не менш за 23 тысячы еўра». «Андрэй не можа займацца дзейнасцю, якая б прыносіла прыбытак, не мае фінансавых рэзерваў, не атрымлівае пасіўнага прыбытку. І ён мусіць штодня набываць прадукты ў краме і лекі ў аптэцы. Калі ж ён не зможа плаціць арэнду за кватэру, то яго зноў змесцяць пад варту», — падкрэсліваецца арганізатарамі збору.

    Хто такі Андрэй Гнёт?

    41-гадовы Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнанае «экстрэмісцкім фарміраваннем».

    Мужчына быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі, калі прыляцеў у Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку па запыце беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.

    За Гнёта заступіліся дэмакратычныя сілы, прадстаўнікі дыяспар, беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Еўрасаюз. Сітуацыя абмяркоўвалася з уладамі ЗША.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці