• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Польскія дэпутаты заклікаюць выступіць з новымі ініцыятывамі на карысьць незалежных СМІ Беларусі

    Камісія замежных справаў польскага Сэйму 23 сакавіка зьвярнулася да польскага ўраду з заклікам прыняць неадкладныя захады дзеля абароны рэпрэсаваных асобаў у Беларусі.

    Гжэгаж Схэтына, лідар польскай Грамадзянскай плятформы

    У пастанове, падпісанай старшынём камісіі Гжэгажам Схэтынам, лідэрам Грамадзянскай плятформы і былым міністрам замежных справаў Польшчы, адзначаецца:

    «Мы таксама чакаем, што, беручы пад увагу маштаб парушэньняў грамадзянскіх правоў і дэмакратычных свабодаў, урад Польскай Рэчы Паспалітай будзе працягваць ранейшую падтрымку і выступіць з новымі ініцыятывамі на карысьць грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, асабліва на карысьць незалежных СМІ і праваабарончых арганізацыяў».

    Рэзалюцыя Камісіі замежных справаў Сэйму таксама заклікае ўлады у Менску спыніць перасьлед удзельнікаў грамадзянскіх пратэстаў і вызваліць усіх затрыманых і асуджаных.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці