• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Польскі Newsweek назваў Анджэя Пачобута «Постаццю 10-годдзя»

    Польская рэдакцыя аўтарытэтнага амерыканскага выдання правяла цырымонію ўзнагароджання сваёй прэміяй і ўганаравала палітвязня, які знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.

     

    Польская рэдакцыя аўтарытэтнага амэрыканскага выданьня правяло цырымонію ўзнагароджаньня сваёй прэміяй і ўганаравала палітвязьня, які знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.

    Прэмія Newsweek імя Тэрэсы Тараньскай у намінацыі «Постаць 10-годзьдзя» дасталася Анджэю Пачобуту.

    «Выдатны журналіст, калега, чалавек мацнейшы за сталь. Анджэй ня змог забраць узнагароду, бо сядзіць у турме ўжо 1075 дзён. Ён выжыве. Вось убачыце! Ён яшчэ напіша тэкст пра падзеньне Лукашэнкі», — адзначыў журналіст выданьня Яцэк Паўліцкі.

    Хто такі Анджэй Пачобут

    • Анджэй Пачобут — вядомы журналіст і грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі.
    • Нарадзіўся 17 красавіка 1973 году ў Вялікай Бераставіцы (Горадзенская вобласьць). Яму 49 гадоў. Жыве ў Горадні. Жанаты, двое дзяцей: старэйшая дачка вучыцца ў Горадні ў мэдычным унівэрсытэце, малодшы сын ходзіць у школу.
    • У 2002 годзе прыйшоў у журналістыку. Працаваў у першых незалежных горадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», рэспубліканскай газэце «Народная воля», газэце СПБ на польскай мове Głos znad Niem­na («Голас з‑над Нёману»). Быў рэдактарам часопіса СПБ Mag­a­zyn Pol­s­ki na uchodźst­wie, карэспандэнтам буйнога польскага выданьня Gaze­ta Wybor­cza. Займаўся тэмамі, зьвязанымі з гісторый спэцслужбаў СССР, антысавецкага супраціву ў Заходняй Беларусі, Арміяй Краёвай.
    • 25 сакавіка 2021 году Андрэя Пачобута затрымалі, прыйшоўшы да яго зь ператрусам.
    • Трох фігурантак «польскай справы» Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву у траўні 2021 вызвалілі ўзамен на выезд зь Беларусі. Пачобут адмовіўся ад такой прапановы. Старшыню Анжаліку Борыс у сакавіку 2022 вызвалілі зь СІЗА пад хатні арышт.
    • У Анджэя хворае сэрца. Раней, асабліва ў сьпёку, у яго часта здараліся прыступы, ён слабеў, клаўся ў шпіталь праз парушаны рытм сэрца.
    • За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасьні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальваньні варожасьці па нацыянальнай прыкмеце». У публікацыі Пачобут назваў напад СССР на Польшчу 17 верасьня 1939 году агрэсіяй. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасьці ў Беларусі, артыкул пра здушэньне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст 2006 году пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падпольля на Горадзеншчыне.
    • У 2023‑м Пачобуту вынесьлі прысуд — 8 гадоў калёніі. 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязьня перавялі ў наваполацкую калёнію № 1.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці