• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Польскі чыноўнік, які вырашаў лёс Белсату, сустрэўся з Ананіч. Рыхтуецца дамова аб супрацы

    Міністэрства інфармацыі Беларусі прапанавала стварыць пагадненьне аб супрацоўніцтве ў інфармацыйнай сфэры паміж Беларусьсю і Польшчай.

     

    Падрыхтоўку гэтага пагадненьня ініцыюе Міністэрства інфармацыі Беларусі. Аб гэтым сказала міністарка Лілія Ананіч на сустрэчы з намесьнікам міністра замежных спраў Польшчы Марэкам Зюлкоўскім.

    Міністарка таксама дадала, што ў Беларусі ёсьць цэлая лінейка тэлевізійных каналаў, якія могуць знайсьці сваё месца ў пытаньні інфармацыйнага супрацоўніцтва.

    Марэк Зюлкоўскі адзначыў, што ў апошні час у Польшчы вырасла цікавасьць да беларускіх мэдыяў. Усё гэта, паводле яго, можа садзейнічаць умацаваньню адносін паміж дзьвюма краінамі і ідзе на карысьць абедзьвюх дзяржаў.

    Сёлета ў лютым менавіта Марэк Зюлкоўскі абвесьціў пра спыненьне дамовы паміж МЗС Польшчы і тэлеканалам Белсат. «Ранейшая дамова МЗС Польшчы і Польскай тэлевізіі наконт стварэньня „Белсату“ ўжо скасаваная» — напісаў віцэ-місністар МЗС у артыкуле для газэты Rzecz­pospoli­ta. Да канца году тэлеканал павінен знайсьці новага спонсара. Раней дзейнасьць Белсату фінансавала МЗС Польшчы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці