• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Полк Каліноўскага і АВВА выступілі ў падтрымку «Белсату»

    «Просім захаваць „Белсат“ у цяперашнім выглядзе як гучны напамін пра тое, што праўду не схаваеш!» Беларускія дэмакратычныя сілы працягваюць выступаць у падтрымку «Белсата». Сярод тых, хто заклікаў захаваць і ўзмацніць тэлеканал, — Полк імя Кастуся Каліноўскага і Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА).

    захаваць Белсат міжнародная падтрымка

    Фота: «Белсат»

    Камандзір Палка імя Кастуся Каліноўскага Павел Шурмей і выканаўца абавязкаў камандзіра мінамётнага разліку ПКК Ян Мельнікаў звярнуліся да польскіх уладаў з просьбаю захаваць «Белсат» у актуальным выглядзе.

    «Мы, беларускія добраахвотнікі, ваяры Палка імя Кастуся Каліноўскага, жадаем выказаць свае словы падтрымкі тэлеканалу «Белсат» і ягонаму калектыву. Мы вельмі ўдзячныя за ўклад «Белсата» ў інфармацыйнай вайне супраць лукашысцкай і расійскай прапаганды. «Белсат» як буйное медыя з’яўляецца адным з ключавых чыннікаў на шляху вызвалення Беларусі ад дыктатуры Лукашэнкі і расійскага уплыву».

    Паводле іх, у цяперашні момант «недапушчальнае паслабленне каналу — усё гэта гуляе на руку толькі лукашысцкаму рэжыму і Крамлю».

    «Таму мы звяртаемся да польскіх уладаў: уратуйце «Белсат». Захавайце „Белсат» у яго актуальным выглядзе і ўзмацніце падтрымку для канала», — заявілі ваяры.

    БАЖ і Прэс-клуб Беларусь заклікаюць польскія ўлады захаваць беларускі тэлеканал «Белсат»

    У сваю чаргу прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Яўген Буры скіраваў ліст да прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, каб выказаць «рашучую падтрымку тэлеканалу «Белсат» і выступіць за працяг яго працы у цяперашнім выглядзе».

    Падзякаваўшы польскім уладам за тое, што «„Белсат» змог існаваць і эфектыўна функцыянаваць столькі гадоў і стаць не толькі з’явай для ўсёй беларускай супольнасці, але і вядучым медыя пра Беларусь на Захадзе», Буры падкрэсліў важнасць «як ніколі» змагацца з дэзынфармацыяй.

    «У сучасных умовах, калі у Беларусі ўціскаецца свабода слова, пераследуюцца незалежныя журналісты і арганізацыі, дыскрымінуецца беларуская мова, „Белсат“ застаецца адным з нямногіх інструментаў распаўсюду праўдзівай інфармацыі і падтрымкі грамадзянскай супольнасці.

    Знікненне каналу азначала б велізарную страту для ўсяго беларускага дэмакратычнага руху. Просім захаваць «Белсат» у цяперашнім выглядзе як гучны напамін пра тое, што праўду замоўчваць нельга!» — адзначыў прэзідэнт ABBA.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці