Побач з Жодзіна затрымлівалі журналістаў «Белсата», склалі пратаколы за працу без акрэдытацыі
5 чэрвеня 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
На выездзе з Жодзіна супрацоўнікі міліцыі затрымалі здымачную групу канала "Белсат". Журналісты Галіна Абакунчык і Сяргей Кавалёў правялі ў пастарунку каля трох гадзін. На іх склалі пратаколы за парушэнне артыкула 22.9 КаАП (праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі), журналістаў чакае суд.
Галіна Абакунчык і Сяргей Кавалёў сёння здымалі пікеты па збору подпісаў кандыдатаў у прэзідэнты.
Адзначым, учора была затрыманая здымачная група «Белсату» ў Бабруйску. На Аляксандра Баразенку і Алену Дубовік склалі пратаколы за парушэнне артыкула 22.9 КаАП (праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі), а таксама забралі ў іх мабільныя тэлефоны і тэлекамеру. Пасля гэтага журналістаў адпусцілі з РАУСа.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Савет міністраў замежных спраў СНД прыняў заяву «ў абарону правоў СМІ»
15.04.2024
Прапагандыст Дзермант стаў галоўным рэдактарам навуковага гістарычнага часопіса
10.05.2024
У Лондане пройдзе выстава творчасці беларускіх палітвязняў
11.07.2024
Віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава накіравалі адбываць тэрмін зняволення ў папраўчую калонію № 15
26.12.2023