• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны інстытут прэсы запусціў платформу для адсочвання фэйкаў пра журналістаў

    Абсерваторыя дэзінфармацыйных наратываў супраць СМІ мае на мэце выкрываць факты дыскрэдытацыі незалежных журналістаў і медыяў.

    Міжнародны інстытут прэсы запусціў платформу для адсочвання дэзінфармаыі супраць журналістаў

    Міжнародн інстытут прэсы (IPI) сумесна з харвацкім фактчэкінгавым рэсурсам Fak­tograf і нямецкім выданнем taz стварыў платформу для дакументавання дэзінфармацыі супраць журналістаў, паведамляе IPI.

    «Рост кампаній па дэзінфармацыі, накіраваных на дыскрэдытацыю журналістаў і СМІ, дасягнуў трывожнага ўзроўню ў Еўропе, як і ў іншых частках свету. З дапамогай такіх тактык, як пераслед у інтэрнэце, паклёпніцкія кампаніі і юрыдычнае запалохванне, злачынцы імкнуцца падарваць давер да якасных СМІ», — адзначаюць распрацоўшчыкі.

    Новы рэсурс адсочвае ключавыя дэзінфармацыйныя наратывы, накіраваныя на журналістаў і фактчэкераў у Еўропе. Стваральнікі платформы імкнуцца выкрыць, як нядобрасумленныя карыстальнікі дыскрэдытуюць працу журналістаў, абслугоўваючы свае ўласныя мэты.

    Ініцыятыва грунтуецца на васьмі падрабязных даследаваннях. Яны праводзіліся ў еўрапейскіх краінах з верасня 2022 года. Эксперты вылучылі асноўныя наратывы, якія выкарыстоўваюцца для дыскрэдытацыі журналістаў: абвінавачванні ў «здрадзе», «цэнзуры», распаўсюджванне «фэйкаў», ярлыкі «замежных агентаў» і г.д.

    На сёння даследавана 6 краінаў: Харватыя, Германія, Венгрыя, Румынія, Славакія і Іспанія. Далейшыя тэматычныя даследаванні будуць дададзены ў ходзе праекта.

    Карыстальнікі платформы маюць магчымасць праз партнерскі сервіс паведаміць пра выпадкі пераследу, пагроз ці кампаній па дэзінфармацыі супраць журналістаў і медыяў, а таксама атрымаць дапамогу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці