Пінскага блогера будуць судзіць за карыкатуры на Пуціна і Лукашэнку
На блогера і грамадскага актывіста з Пінска Мікалая Клімовіча завялі дзве справы: адміністрацыйную — за прапаганду нацыскай сімволікі і крымінальную — за абразу Лукашэнкі. Суд па адміністрацыйнай справе прызначаны на 10 лютага ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска
Падставай для адміністрацыйнага пераследу стала карыкатура на расійскага прэзідэнта, якую пінчук размясціў на сваёй старонцы ў Facebook. На ілюстрацыі Пуцін апрануты ў фашысцкую форму. Міліцыянты палічылі гэта за прапаганду нацысцкай сімволікі і распачалі справу паводле арт. 19.10 КаАП.
Да таго ў дачыненні Мікалая Клімовіча распачалі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі (паводле арт. 368 КК “Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”). Падставай паслужыла таксама карыкатура ў сацыяльнай сетцы, там блогер размясціў сатырычны малюнак з Лукашэнкам падобны да таго, як і з Пуціным. Па гэтай справе пакуль ідзе справаводства, дата суда яшчэ невядомая.
Увагу сілавікоў сацсеткі Мікалая Клімовіча прыцягнулі ў снежні мінулага года. Тады яго затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. За кратамі блогер адседзеў трое сутак, пасля яму стала дрэнна з сэрцам, бо мае інваліднасць у сувязі з хваробай сэрца.
Міліцыянты перадалі яго лекарам на лячэнне і вызвалілі да суда. Але час ад часу выклікаюць на допыты.
Мікалай Клімовіч не спадзяецца на апраўдальны прысуд. Пры гэтым адзначае, што можна было б паглядзець і зразумець, што хаваецца на самой справе за гэтымі ілюстрацыямі.
Чытайце яшчэ:
Апеляцыю Сяргея Сацука Вярхоўны суд будзе разглядаць у закрытым рэжыме
Як гомельскі міліцыянт даслужыўся да намесніка галоўрэда дзяржаўнай газеты
“Внимательно читайте договор!” Особенности авторского права в Литве