• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пікет у Варшаве ў падтрымку «Белсат» — удзельнікі патрабавалі не змяняць канцэпцыю тэлеканала

    У Варшаве каля Канцэлярыі прэм’ера адбыўся пратэст супраць перафарматавання тэлеканала «Белсат», перадае Polskieradio.pl.

    Пікет каля Канцэлярыі прэм’ера Польшчы Белсат

    Пікет каля Канцэлярыі прэм’ера Польшчы ў падтрымку тэлеканала «Белсат». Варшава, 8 жніўня 2024 года. Radyjo.net

    Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты палітзняволеных беларускіх журналістаў.

    Ініцыятарам акцыі з’яўляецца палітык Зянон Пазняк.

    У межах рэарганізацыі канал «Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структурах Польскага тэлебачання. Плануецца, што каналы, якія вяшчаюць на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, будуць працаваць пад уласнымі брэндамі. Кожны з іх будзе мець шэсць гадзін вяшчання цягам дня.

    БАЖ і Прэс-клуб Беларусь заклікаюць польскія ўлады захаваць беларускі тэлеканал «Белсат»

    пікет у падтрымку Белсату

    Пікет каля Канцэлярыі прэм’ера Польшчы ў падтрымку тэлеканала «Белсат». Варшава, 8 жніўня 2024 года. Radyjo.net

    Таксама Польске тэлебачанне (TVP) у адносінах былой дырэктаркі тэлеканалу «Белсат» і фактычна яго заснавальніцы Агнешкі Рамашэўскай-Гузы ды іншых адказных асоб падало заяву ў пракуратуру аб падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў – між іншым, прычыненні фінансавай шкоды і махлярстве.

    Агнешка Рамашэўская адпрэчвае гэтыя абвінавачванні. Яна падкрэслівае, што, сярод іншага, у выпадку рэарганізацыі канала Польшча страціць эфектыўны інструмент уплыву.

    «Праблема ў тым, што гэтая новая канцэпцыя замахваецца на тое базавае і фундаментальнае, якімі былі філасофія стварэння і функцыянавання тэлеканала «Белсат» і ягоная місія практычна да сённяшняга дня. Гэта ўключае ў сябе ўсё, што дазволіла нам за адносна невялікія грошы стварыць магутны і вельмі прафесійны інструмент польскай мяккай сілы.

    Ларыса Шчыракова

    Пікет каля Канцэлярыі прэм’ера Польшчы ў падтрымку тэлеканала «Белсат». Варшава, 8 жніўня 2024 года. Radyjo.net

    «Белсат» быў заснаваны на перакананні, што самае каштоўнае ў міжнароднай палітыцы, а асабліва ў палітыцы «мяккай сілы», — сітуацыі, дзе перасякаюцца інтарэсы розных партнёраў.

    І таму прынцыповым польскім інтарэсам з’яўляецца праца дзеля свабоды такой важнай суседняй краіны, як Беларусь, прыцягненне беларускіх элітаў да заходняга сьвету, падтрымка беларускага незалежніцкага руху, падтрымка дэмакратычна арыентаванай расійскай апазіцыі — рабіць усё што аслабляе дыктатуру Лукашэнкі і Пуціна», — тлумачыць экс-дырэктарка ў адмысловым тэксце.

    У Беларусі за кратамі цяпер 37 супрацоўнікаў медыясферы. Некаторыя з іх працавалі для канала «Белсат».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці