• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Першая крымінальная справа за «суполкі смерці» распачата ў Беларусі

    Псіхіятры паведамілі, што ў Беларусі пачалі рэгістравацца выпадкі спроб суіцыду маладых людзей, якія трапілі ў залежнасць ад сацсетак.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/1496275.jpg

    Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта Беларусі па факце спробы самагубства школьніцы, якая патрапіла ў залежнасць ад «суполкі смерці» ў сацсетках, распачата крымінальная справа, паведаміла газета «СБ. Беларусь сегодня», са спасылкай на старшага памочніка пракурора Віцебска Вольгу Каралёву.

    «…Дзяўчынка праходзіць лячэнне ў абласным цэнтры псіхіятрыі і наркалогіі. Гарадскім аддзелам СК распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 146 (схіленне да самагубства) Крымінальнага кодэкса Беларусі», — адзначыла Каралёва.

    Паводле яе слоў, школьніца ўваходзіла ў закрытую «суполку смерці», зарэгістраваную ў сацсетках, крок за крокам яна праходзіла «квэст» з элементамі суіцыду. Прадухілілі самагубства супрацоўнікі міліцыі, адзначыла памочнік пракурора Віцебска.

    Выданне таксама цытуе галоўнага доктара Віцебскага абласнога цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі Алены Мартынавай: па яе звестках, гэта не адзіны такі выпадак у горадзе. Мартынава адзначыла, што 17-гадовая дзяўчына размясціла ў сацсетку перадсмяротную запіску, у цэнтр пра яе паведаміла студэнтка медуніверсітэта. «Мы адразу звярнуліся ў кампетэнтныя органы, і дзяўчынку выратавалі. Цяпер яна практычна ў норме, рыхтуецца да выпіскі з стацыянара. Падобныя гісторыі здарыліся ў Віцебску яшчэ з трыма дзяўчынкамі, адна з якія лечыцца амбулаторна», — сказала псіхіятр.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці