Персанальныя дадзеныя: Закон скіраваны найперш на эканамічную дзейнасць, але закране ўсіх
Міжрэгіянальны трэнінг на тэму “Правы журналістаў і персанальныя дадзеныя” прайшоў у Пінску.
На сустрэчу сабраліся журналісты з Лунінца, Століна, Ганцавічаў і Пінску — прадстаўнікі такіх выданняў, як “Медиа-Полесье”, “Белсат”, “Першы рэгіён”.
Юрысты Алег Мацкевіч і Алег Агееў пазнаёмілі прысутных з праектам Закона “Аб персанальных дадзеных”, які рыхтуецца да прыняцця ў Беларусі, а таксама з гісторыяй гэтага закона ў краінах, дзе ён ужо дзейнічае.
“Закон накіраваны, у першую чаргу, на эканамічную дзейнасць, але закране ўсіх нас”, — падкрэсліў сп. Мацкевіч.
Якую інфармацыю змогуць распаўсюджваць журналісты, а якая патрапіць пад забарону, якімі правамі надзеляць суб’ектаў персанальных дадзеных і пра іншае пра абарону персанальных дадзеных распавялі трэнеры, каб журналісты загадзя рыхтаваліся да працы ва ўмовах новага закона. “Прыйдзецца думаць, што пішам”, — падкрэсліў Алег Мацкевіч.
Як адзначылі ўдзельнікі, атрыманыя падчас трэнінгу веды вельмі карысныя: трэба ўжо сёння “прымяраць” на сябе новы закон аб персанальных дадзеных.
Госці з Мінску наведалі рэдакцыю сайта “Медиа-Полесье”, адказалі на пытанні журналістаў. Намеснік старшыні ГА “БАЖ” Аліна Суравец распавяла пра адукацыйныя праграммы БАЖ для сябраў арганізацыі, запрасіла да ўдзелу ў курсах і трэнінгах.