Перапіс
Перапіс насельніцтва закрануў за жывое беларускіх інтэрнаўтаў. Журналісты і простыя блогеры абмяркоўваюць мэты, метады і недахопы дадзенай акцыі.
Актывісты агітуюць, перапісчыкі перажываюць за сваю бяспеку, творчыя людзі натхняюцца і
Напярэдадні акцыі ў Сеціве з’явіўся заклік называць падчас апытанкі роднай менавіта беларускую мову. Зварот падпісалі больш за 50 дзеячоў культуры. Яны лічаць, што адказ «беларуская» на пытанні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы.
Некаторыя блогеры з гумарам падышлі да пытання. Карыстальнік Livejournal Thorwin на пытанне аб нацыянальнасці і мове напісаў — «гном», а ў графе «родная мова» — «гномская».
Адзін з карыстальнікаў Twitter: «Да мяне ўчора прыходзіла перапісчыца са свістком, запісаў родную мову „эльфійская, заходні дыялект“,[…] хай аналізуюць…»
Некаторыя ці то сапраўды так і запісалі, ці то жартуюць на
Журналіст Глеб Лабадзенка ў артыкуле, надрукаваным у «Звяздзе» і размешчаным таксама ў прыватным блогу аўтара, задаецца пытаннем: «Каб назваць беларускую мову роднай, трэба схлусіць?»
У каментарах да блогу журналісткі Mrrmiau нават нарадзіўся жарт аб тым, што Пушкіну давялося б у выпадку перапісу з сёлетнімі фармулёўкамі роднай мовай запісаць французскую, бо да пэўнага ўзросту ён
Не раз згадвалася за апошнія дні ў Сеціве, што падчас мінулага перапісу 85, 6% беларусаў назвалі беларускую мову роднай, з іх 41,3% паведамілі, што размаўляюць на ёй з хатнімі. Але сёлета бланкаў на беларускай мове амаль няма. Блогер dziaciuk абураецца: „Мяне, як і шмат каго з беларускамоўных, абурае тое, як гэтая дзяржава чарговы раз абыходзіцца з нашымі законнымі правамі. І гэта пры тым, што згодна з перапісам 1999 года,
Блогеры, што самі працуюць перапіcчыкамі, падцвярджаюць:
„Прабачце, але ж іх амаль зусім няма. […] Не ведаю, як там у іншых, але ў нас раздалі толькі па 2 асобнікі кожнаму і сказалі, што больш няма» (юзер kalahary).
„А нам выдалі 6 бланкаў на 300 чалавек. Так што больш за 6 беларускамоўных не атрымаецца, астатнія будуць у рускіх бланках пісаць з роднай мовай — беларускай“ (юзерка kisa_anuta).
Спецыяльныя „ўдакладняльныя“ фармулёўкі ў апытанні, неадпаведна заніжаная колькасьць беларускамоўных бланкаў, іншыя „дробязі“. Калі не спісваць усё толькі на халатнасць і непрафесіяналізм арганізатараў, то міжволі прыходзіць думка — а ці гэта ўсё не спробы маніпуляцыі вынікамі перапісу?
Вось і на пытанне, чаму ў анкеце няма пункту аб веравызнанні, як гэта прынята ў іншых краінах, адказ журналіста Севярына Квяткоўскага ў каментарах да яго блогу падаецца даволі лагічным: „Справа ў тым, што РПЦ — палітычны інструмэнт. І калі раптам высьветліцца праўда, што далёка не 83% у нас праваслаўныя, будзе канфуз для ўлады.“
Ён жа дзеліцца сваімі ўражаннямі ад працы перапісчыкаў, назваючы гэта „цыркам на дроце“ :
„Дзьве фарбаваныя бляндынкі гадоў дваццаці задалі толькі палову пытаньняў (хто прапісаны, і амаль усе маёмасныя пытаньні не задавалі).
1. Запаўняць самім анкету не дазволілі — сказалі, што забаронена.
2. Перагледзець, што яны напісалі, не дазволілі — маўляў, нельга.
Адразу спраўдзіў у знаёмай, якая працуе ў адным з цэнтраў апрацоўкі матэрыялаў перапісу (такая ж студэнтка, з таго ж ВНУ, што і перапісчыцы):
1. Самому запаўняць можна.
2. Пераглядаць можна.
Выснова: перапісчыцы падманулі (колькі яны ўсяго мусяць перапісаць, ня ведаю, але мяркую, што схема для ўсіх аднолькавая).[…]
Напярэдадні я часта перапіс на аўтамаце называў рэфэрэндумам. Цяпер разумею, што ня толькі таму, што разглядаецца палітычна важнае пытаньне беларускай мовы, але і таму, што разумеў: перапіс што рэфэрэндум — Ярмошына падкарэктуе дзе што трэба.“
Думка пра тое, што перапіс — фікцыя, і ўсё, „што трэба“, падкарэктуюць, прасочваецца і ў допісах іншых журналістаў. Андрэй Пачобут з Гродна распавядае:
„…Усё запісалі, як сказаў. Спакойна можна было назіраць за тым, як у бланку з’яўляліся запісы — адзінае, яны рабіліся алоўкам. Да магчымых вынікаў перапісу загадзя стаўлюся скептычна: калі не ведаем вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, то якая можа быць сумленная статыстыка. А тут яшчэ і алоўкам анкеты запаўняюць. Смех!“
Наталля Васілевіч піша:
«1. Нацыянальнасць не спыталі, а аўтаматычна праставілі „беларуска“ — і мне, і маме;
2. Родную мову не спыталі, а аўтаматычна праставілі „руская“ і мне, і маме;
3. На якой мове размаўляем дома, не спыталі, мы гаварылі
4. Беларускую мову аўтаматычна адзначылі як „іншая“ і мне, і маме.
5. Месца нараджэння таксама не запыталіся, а праставілі аўтаматычна.
[…]
Выснова: будзьце ўважлівыя, сачыце за тым, што ў ваш перапісны ліст запісваюць і якую ідэнтычнасць і мову вам спрабуюць навязаць».
У святле ўзнятых пытанняў магу параіць ЖЖ-суполку для тых, хто лічыць сябе літвінам, хоча больш даведацца на гэтую тэму ці нават займацца папулярызацыяй ідэяў «літвінскасьці». Таксама існуе незалежны сайт vkl.name, які ставіць за мэту вывучыць, як падчас перапісу беларусы адказалі на пытанні аб мове і нацыянальнасьці, і параўнаць свае дадзеныя з вынікамі дзяржаўнага перапісу насельніцтва.
Калі тэма перапісу Вас яшчэ не стаміла, то канчаткова «дагнацца» можна гумарыстычный замалёўкай ад Яўгена Ліпкавіча пра тое, як перапісвалі «галоўнага грамадзяніна РБ», альбо байкай юзера mojo_fm аб галодных студэнтах-перапісчыках, якія аб’ядаюць даверлівае насельніцтва замест правядзення апытання. Пра тое, як «сядзелі міністр эканомікі і міністр насельніцтва ў бары. І заспрачаліся, колькі на Беларусі людзей жыве…», пачытаць і паглядзець адмысловае відэа прапануе праект 34 multimedia magazine.