• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Перадгісторыя Міжнароднага дня за спыненне беспакаранасці

    23 лістапада 2009 года адбылося жорсткае масавае забойства журналістаў напярэдадні выбараў ў Філіпінах.

    Мясцовы палітык Эсмаэл Мангудадату планаваў зарэгістраваць сваю кандыдатуру на пасаду губернатара Магінданао ў Філіпінах. Яго супернікі з клана Ампатуан, якія кантралявалі Магінданао з 2001 года пры падтрымцы ўраду Філіпін, пакляліся блакаваць яго намаганні. Мангудадату адправіў на рэгістрацыю групу журналістаў і некаторых сваячак, мяркуючы, што яны будуць у бяспецы. Праз гадзіну 200 ўзброеных людзей напалі на групу з засады. У выніку было забіта 58 чалавек, у тым ліку 32 журналісты і супрацоўнікі СМІ.

    Дзесяткі падазраваных дагэтуль застаюцца на волі. Суды ідуць марудна, працягваюцца спробы падарваць судовы працэс — хабарамі, пагрозамі і запалохваннем сем’яў і сведак.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці