• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пайшоў з жыцця журналіст і паэт Алесь Мацулевіч

    У Лідзе памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч. Яму было 42 гады.

    Аб раптоўнай смерці журналіста паведамляе на старонцы Face­book «Наша слова». Па звестках выдання, у тыдзень таму ў яго здарыўся абшырны інфаркт. Пасля двух дзён у рэанімацыі Алеся перавялі ў кардыялогію, ён нават паведаміў знаёмым, што ідзе на папраўку. Але праз некалькі дзён прыйшла сумная навіна.

    Алесь Мацулевіч нарадзіўся 19 студзеня 1981 года ў Лідзе. Скончыў Лідскае педагагічнае вучылішча, Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна (філалагічны факультэт). Працу пачаў у незалежнай газеце «Тэлескоп», а пасля яе закрыцця перайшоў у «Лідскую газету». Праз увесь час супрацоўнічаў з выданнем «Наша слова». З’яўляўся актыўным сябрам і кіраўніком раённага літаб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты».

    У 2015 годзе выйшла першая кніга паэзіі Алеся Мацулевіча «Леў і ключы». А ў 2019 годзе – зборнік «Горад-карабель». Журналіст падрыхтаваў да друку трэці зборнік вершаў «Бронзавы Гедымін», але ўбачыць яго не паспеў.

    Алесь Мацулевіч быў пераможцам Трэцяга адкрытага рэгіянальнага конкурсу імя Веры Навіцкай «Дарослыя – дзецям» (2018). З’яўляўся ўдзельнікам народнага аматарскага аб’яднання «МузАльянс» у Лідзе. Некаторыя з яго вершаў пакладзены на музыку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці