• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пайшоў з жыцця Юрый Паўлавіч Тапарашаў — вядомы журналіст, юрыст, медыя-трэнер

    Памяці Чалавека і Журналіста.

    На 83 годзе пайшоў з жыцця Юрый Паўлавіч Тапарашаў — вядомы журналіст, юрыст, медыя-трэнер.

    У свой час ён працаваў загадчыкам аддзела «Вячэрняга Мінска», намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Феміда» ў яе лепшыя часы, супрацоўнікам часопіса «Вожык», «Юрыдычнай газеты». Юрый Паўлавіч вёў праграмы «Народны кантроль», «Закон і парадак».

    Ён таксама актыўна супрацоўнічаў з часопісам Беларускай асацыяцыі журналістаў «Абажур».

    «З Юрыем Паўлавічам мы з трэнінгамі па сучаснай журналістыцы аб’ездзілі практычна ўсе значныя незалежныя рэгіянальныя выданні», — піша Аляксандр Коктыш.

    З інтэрв’ю газеце «Бабруйскі кур’ер»:

    «Калі вярнуцца да таго часу, калі я працаваў на ТБ, то, нягледзячы на ​​тое, што ў нас быў куратар з ЦК на Карла Маркса, 38, які тлумачыў нам, як і што нам рабіць, мы ўсё роўна рабілі якасны прадукт».

    Ён прызнаваўся, што любіць джаз, і казаў, што той падаўжае яму жыццё…

    Яго называлі адным з «зуброў» беларускай журналістыкі.

    Пахаваны Юры Тапарашаў будзе на Паўночных могілках.

    Вечная памяць.

    ГА «БАЖ» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Юрыя Паўлавіча.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці