Пайшоў з жыцця Аляксей Кароль
12 верасня пайшоў з жыцця Аляксей Сцяпанавіч Кароль – сябра ГА “БАЖ”, галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты “Новы час”, гісторык і палітолаг.
Нядаўна спадар Аляксей адзначыў 70-гадовы юбілей.
«Цягам года сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі», – гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле на сайце «Новага часу». – Апошнія тры месяцы сп. Кароль правёў у сям’і сына ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння».
Калегі нагадваюць, што ў чэрвені гэтага года выйшаў у свет аўтарскі дакументальны фільм Аляксея Караля “1990‑я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”.
Пахаваюць Аляксея Караля ў Мінску. Дату і месца мемарыяльнай службы паведамяць пазней.
Усіх, хто хацеў бы падзяліцца ўспамінамі пра яго, просяць дасылаць тэксты на адрас рэдакцыі alstepster@gmail.com
ГА «БАЖ» шчыра смуткуе разам са сваякамі і сябрамі Аляксея Сцяпанавіча. Вечная памяць добраму чалавеку.
Дачка Аляксея Караля Ірына Віданава: «Тата адышоў лёгка, у сьне»