• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Павел Якубовіч уладкаваўся ў міліцэйскую газету «На страже»

    Шматгадовы рэдактар «Советской Белорусіі» Павел Якубовіч, звольнены ў лютым 2018 года, уладкаваўся аглядальнікам у штат газеты МУС «На страже».

    Там ён апублікаваў ужо два матэрыялы. 

    «Я цяпер на пенсіі — шмат вольнага часу, узначальваю грамадскую раду пры МУС. І буду пісаць у газету па тэматыцы дзейнасці грамадскай рады. Яна вядзе масштабную работу, ёсць пра што напісаць. Ну і я прафесійны журналіст, усё жыццё пішу ў журналістыцы, вялікай і малай. Было б вельмі дзіўна, калі б адкінуў пяро. Вядома, я ўжо не малады журналіст, які будзе бегаць з дыктафонам па горадзе, а як калумніст — нічога кепскага не бачу», — патлумачыў Якубовіч карэспандэнту «Нашай Нівы».

    «Усіх тых, хто чытаў мае сачыненні цягам апошніх 40 гадоў, запрашаю цяпер на старонкі газеты «На страже», — дадаў ён. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці