Павел Свярдлоў: Google фактычна стаў рупарам беларускай і расійскай прапаганды
Еўрапейская камісія заклікала Google, Meta ды іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім медыя, прасоўваючы іх кантэнт. Справа ў тым, што пашукавікі спачатку выдаюць карыстальнікам інфармацыю ад дзяржаўных медыя, а, каб знайсці артыкулы незалежных СМІ, беларусам даводзіцца патраціць значна больш часу.
Па словах, віцэ-прэзідэнткі Еўрапейскай камісіі Веры Юравай, неабходна зрабіць так, каб у інтэрнэце было больш даступнай аб’ектыўнай інфармацыі, а не прапаганды Мінска або Крамля. Пра тое, з якімі выпрабаваннямі сутыкаюцца беларускія незалежныя медыя ў замежжы і як не стаміць негатыўнай павесткай сваю аўдыторыю, Радыё Ўнэт паразмаўляла з галоўным рэдактарам «Еўрарадыё» Паўлам Свярдловым.
Сцісла ў размове:
-
Блакіроўка незалежных СМІ пачалася з 2020 года, а пазней нас вычасцілі з розных расійскіх агрэгатараў, серыя блакіровак была ў OK і ВКонтакте
-
Есць яшчэ канспіралагічная тэорыя, што Google, як іншыя міжнародныя арганізацыі, робіць усё, каб застацца ў Беларусі, каб не заблакавалі YouTube, бо грошы якія-ніякія адтуль ідуць, каб не заблакавалі пошукавую машыну. І адпаведна, каб застацца ў краіне, кампанія вымушана гуляць па правілах краіны. Падобная сітуацыя і ў Расіі
-
Наша задача апошнім часам — як мага грамчэй пра гэтую праблему казаць. Google і Meta у сваю чаргу адказваюць, што правілы павінны быць аднолькавыя для ўсіх, і не трэба прасіць іх уводзіць цэнзуру. Што можна зрабіць: масава пачаць казаць, што Google—рупар крамлёўскай прапаганды, які, дзякуючы сваім алгарытмам, распаўсюджвае праваенныя наратывы
-
Палітыкі залежаць ад BigTech. Узгадаць хоць выбарчую кампанію ў ЗША, які там уплыў быў праз Facebook. Ніхто не хоча сварыцца з тэхналагічнымі гігантамі
-
Праблемы беларускіх СМІ: не ўсе медыя адчулі, што трэба прыстасоўвацца да новых умоў дзейнасці. Калі сайт заблакавалі, то трэба ісці ў сацыяльныя сеткі, шукаць там сваю аудыторыю
-
Выдаткі беларускіх медыя выраслі: рэлакацыя, дарагія тэхналагічныя рашэнні, выхад на новыя платформы
-
У еўрапейскіх бюрактараў пачынае панаваць падыход, што ёсць “медыя ў выгнанні” і не мае значэння, з якой краіны гэтыя медыя—Беларусь, Расія і г.д. Нас аб’ядноўваюць і грошы выдзяляюцца на ўсіх. Ацэньваюць па ахопах. Але мільён падпісчыкаў на YouTube для расійскіх медыя і мільён падпісчыкаў для беларускіх СМІ параўноўваць нельга. Да таго ж, расійскія медыя кажуць, што ў нас частка падпісчыкаў з Беларусі і мы можам пісаць і для іх. Еўрапейскіх палітыкаў гэта задавальняе: праблема вырашана
-
Кантэнт СМІ: незалежныя СМІ ствараюць і непалітычны кантэнт, у асноўным у TikTok, але трэба арыентавацца на сваю аўдыторыю. Наша аўдыторыя не стамляецца ад негатыўных навін
Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй
Чытайце яшчэ:
«Простите за такой обидный и непредсказуемый финал». Белорусских медиа остается все меньше — посмотрели, какие из них закрылись в 2023 году
Аднойчы знікнуць усе газеты. І што далей?
«Если люди не орут, что здесь ужас, значит у вас не ужас». Белорусские медийщики — о работе в стране и в эмиграции