Павел Марыніч: Беларусь — гэта турма
Павел Марыніч — кіраўнік «Маланка медыя», сын рэпрэсаванага былога амбасадара Міхаіла Марыніча — стаў прадзюсарам дакументальнага фільму «Bialiacki», піша «Рацыя».
Гэта і не толькі яго ўнёсак у барацьбу за дэмакратычную Беларусь, пра што так марыў ягоны бацька, кажа Павел Марыніч:
— Алесь — гэта сімвал беларускага змагання за волю. Сённяшняя прэмія кажа пра тое, што ў свеце ведаюць тое, што чыняць у Беларусі, тое, што Беларусь — гэта турма, дзе сёння людзі за кратамі. А гэты злачынны Лукашэнкаў рэжым катуе людзей, што прагнуць свабоды. Мы стварылі гэты фільм, каб данесці заходнім жыхарам пра тое, што адбываецца, што машына рэпрэсіяў не спынілася.
Паводле Паўла Марыніча, ён і далей будзе працаваць у гэтым кірунку, пакуль мара беларусаў не ажыццявіцца.
Цалкам слухайце размову ТУТ.
Чытайце яшчэ:
Хартия по искусственному интеллекту в СМИ: RSF приглашает высказать свое мнение белорусских медийщиков
Горькое наследство. Анна Мирочник объясняет, зачем протесту рассказывать о своих жертвах
«Когда технология расширяется, она превращается из экстраординарной в обычную». Топ-менеджер Google обратился по случаю 25-летия компании