• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пастаўскія міліцыянты ўручылі Змітру Лупачу яшчэ адну позву з’явіцца ў РУУС

    Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача каля трох гадзін пратрымалі ў Пастаўскім раённым аддзеле міліцыі, куды яго выклікаў участковы інспектар Алясандр Кішко.

    Паводле слоў журналіста, спачатку ён каля дзвюх гадзін проста сядзеў у дзяжурцы, а пасля яго запрасілі ў кабінет для складання пратакола.

    Зміцер Лупач адмовіўся даваць паказанні, спаслаўшыся на 27-мы артыкул Канстытуцыі, які дае права не сведчыць супраць сябе. Пасля гэтага капітан міліцыі Аляксандр Кішко ўручыу яму новую позву: 12 лютага Змітру трэба будзе зноў явіцца ў Пастаўскі РАУС, але ўжо ў якасці сведкі.

    Па якой справе выклікаюць у позве не паведамляецца. Як мяркуе журналіст, хутчэй за ўсё яна будзе тычыцца відэасюжэта пра мясцовага фітнес-трэнера і закрыццё яго трэніровачнай залы. Мужчына выклаў у Insta­gram фотаздымкі з журналістамі «Белсата», зробленыя, калі яны прыязджалі да яго ў Паставы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці